+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

«Хірург» патлумачыў, навошта байкерам касмэтычкі

Лідэр расейскага байк-клюбу «Начныя ваўкі» Аляксандр Залдастанаў, вядомы таксама пад псэўданімам «Хірург», патлумачыў словы свайго калегі Андрэя Баброўскага аб касмэтычцы ў байкераў, якіх абшуквалі на мяжы з Польшчай.

3F7CEF37-D08B-41B8-94AF-FA0EAC9102A8_w640_r1_s

Інтэрвію з Залдастанавым апублікавала інтэрнэт-выданьне «Фонтанка».

«Ехалі хлопцы, бралі дзяўчат з сабой. Яны ж ня ехалі адны. У нас было некалькі чалавек, некалькі дам, мабыць, у іх былі з сабой касмэтычкі. Плявузгнуў „Акела“ (псэўданім Баброўскага) пра гэтыя касмэтычкі. А сказаць-та няма чаго — вось і падхапілі», — распавёў Залдастанаў.

Аб касмэтычцы ў байкераў Баброўскі распавёў у інтэрвію тэлеканалу LifeNews 27 красавіка. У гэты дзень калёну байкераў з «Начных ваўкоў», якія зьдзяйсьняюць мотапрабег па Эўропе ў гонар 70-годзьдзя перамогі, не пусьцілі на тэрыторыю Польшчы.

Байкеры спрабавалі перасячы мяжу Беларусі і Польшчы на пераходзе «Брэст — Цярэспаль». Паводле Баброўскага, перад рашэньнем пра нядопуск удзельнікаў мотапрабегу, мытнікі абшуквалі іх некалькі гадзін.

«Аглядалі дасканала, кожную шкарпэтку і касмэтычку, усе асабістыя рэчы, усё рабілі жорстка, хоць і ў рамках закону», — сказаў ён.

Пасьля яго інтэрвію пытаньнем аб тым, навошта байкерам патрэбныя касмэтычкі, задаліся карыстальнікі сацыяльных сетак. Беларускія актывісткі Вольга Мікалайчык і Кацярына Садоўская спрабавалі на знак пратэсту супраць праезду байкераў перадаць амбасадару Расеі Сурыкаву адмысловы «чамадан-касмэтычку» з эмблемай «Начных ваўкоў» і надпісам «Забярыце касмэтычку», якую нібыта забыліся байкеры на мяжы.

«Радые Свабода»

3 мая 2015

Теги:

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…