+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

«Абудзі дэпутата!»

Сёньня ў Менску каля Дому ўраду кампанія «Гавары праўду» зладзіла акцыю «Абудзі дэпутата».

Будильники3

Яе сэнс, паводле Андрэя Дзьмітрыева, — нагадаць дэпутатам і міністрам, чые кабінэты знаходзяцца побач, пра эканамічны крызіс у краіне. Прынамсі, дэпутаты толькі што вярнуліся з канікул на сваю апошнюю сэсію ў гэтым скліканні,

Каб абудзіць народных выбраннікаў і слуг, лідэры і моладзевыя актывісты «Гавары праўду» ўзялі з сабой будзільнік, які празьвінеў у 11 гадзін 10 хвілін.

Будильник4

 

Таццяна Караткевіч і Андрэй Дзьмітрыеў таксама перадалі дэпутатам і чыноўнікамі зварот са сваімі прапановамі заканадаўчай дзейнасці:

У Беларусі эканамічны крызіс. Сітуацыя патрабуе ад уладаў прыняць неадкладныя меры па пераадоленні яго наступстваў і недапушчэнні новых неспрыяльных з’яў у эканоміцы і ў сацыяльнай сферы. У сувязі з гэтым кампанія «Гавары праўду» звяртаецца да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з ініцыятывай — тэрмінова прыняць наступныя нарматыўныя акты:

  1. Ва ўмовах, калі ў краіне дэфіцыт працоўных месцаў з годнай аплатай працы, неабходна падымаць не ўзрост выхаду на пенсію, а памер пенсіі — да 75% ад сярэдняй зарплаты па краіне. Такі падыход паспрыяе, сярод іншага, павелічэнню працягласці жыцця, пасля чаго і лагічна падняць «пенсійную планку».
  2. Увесці мараторый на павелічэнне тарыфаў ЖКГ да аднаўлення росту рэальнай заработнай платы.
  3. Устанавiць нормы дапамогі па беспрацоўі не ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму, які павінен быць пералічаны ў бок павелічэння з улікам росту коштаў і асабліва тарыфаў на паслугі ЖКГ.
  4. Ліквідаваць штучнае завышэнне цэн на харчаванне і прамысловыя тавары першай неабходнасці за конт забеспячэння роўных умоў эканамічнай дзейнасці для ўсіх суб’ектаў гаспадарання, канкурэнцыі, удасканалення работы антыманапольнага камітэта і ўзмацнення барацьбы з карупцыяй. Гэта не толькі павысіць якасць жыцця, але і спажывецкі попыт унутры краіны. Бо грамадзяне Беларусі не будуць гэтак масава скупляць разнастайныя тавары ў Польшчы, Літве, Украіне і Расіі з іх больш таннымі цэнамі.
  5. Абараніць правы інвестара. Апошнія арышты прадстаўнікоў буйнога бізнесу, зацягнутае супрацьстаянне дзяржавы з індывідуальнымі прадпрымальнікамі адпужваюць інвестараў і, больш за тое, спрыяюць вываду капіталаў з краіны. Інвестар павінен быць упэўнены, што яго фінансавыя і матэрыяльныя актывы агароджаныя ад свавольства чыноўнікаў.

Мы разумеем, што гэтых крокаў не дастаткова для кардынальнай змены сітуацыі. Але яны могуць пакласці пачатак шырокай грамадскай дыскусіі аб шляхах рэфармавання эканамічнай і сацыяльнай сфер. Для нас важна, каб перамены стваралі новыя магчымасці зарабляць годна, а не сталі інструментам латання дзірак і кампенсацыяй неэфектыўнасці ўлады за кошт людзей. У Палаты прадстаўнікоў бягучага склікання яшчэ застаецца магчымасць прыняць патрэбныя законы. Знаходжанне ў стане дабрадушнасці адносна сітуацыі ў краіне абарочваецца ўзмацненнем крызісу і далейшым збядненнем грамадства. І ад дакладчыкаў на маючым адбыцца Усебеларускім сходзе грамадзяне захочуць пачуць не справаздачы пра ўяўныя поспехі, а планы з канкрэтнымі крокамі дзеля паляпшэння якасці жыцця і выканання дадзеных раней абяцанняў. 

Будильники4

 

З павагай,

Старшыня кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч

Старшыня савета кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў

8 апреля 2016

Коментарии

  • вячеслав свизунов8 апреля 2016 #

    У першы пункт трэба дадаць пра індэксацыю пенсій у сувязі з інфляцыяй /ня блытаць з дэвальвацыяй/…

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…