+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Аляксандар Мілінкевіч: Я ня бачу магчымасьці правесьці кангрэс дэмакратычных сілаў

Лідэр Руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч так пракамэнтаваў рашэньне апазыцыйнай «сямёркі» не праводзіць кангрэс дэмакратычных сілаў:

«Рэсурс нумар адзін у такіх кампаніях, як прэзыдэнцкая, — гэта час. Ня грошы, ня людзі, а час. І час страшна страчаны.

І нават калі сёньня прыняць рашэньне аб правядзеньні кангрэсу, я ня бачу, як гэта зрабіць, бо трэба правесьці мноства сходаў па ўсіх рэгіёнах. Таму мы і ўстрымаліся ад удзелу ў гэтай кампаніі і пэрсанальна, і арганізацыяй.

На жаль, так атрымалася. Адказнасьць не перамагла, а хутчэй амбіцыі, не знайшлі супольнай мэты.

А ў выніку — розныя калёны. Гэта кепска, бо „рознымі калёнамі“ — гэта слабыя кампаніі, бо ў нас сілаў усіх разам, дай Божа, ёсьць на адну прыстойную.

Таму, па-першае, падзяленьне людзкога патэнцыялу.

Па-другое — грамадзтва не мабілізуецца, калі няма аднаго. У аўтарытарнай краіне мусіць быць адзін. Калі будзе дэмакратыя, нам не патрэбны будзе адзіны кандыдат. Цяпер вельмі патрэбны. Грамадзтва кепска адрэагуе. Скажа — як іх дапусьціць да ўлады, калі яны ня ўмеюць дамаўляцца нават у такіх умовах?

Трэці кепскі фактар — тое, што Расея, якая на кожных выбарах мае свой сцэнар, і гэты сцэнар скіраваны на падзяленьне прабеларускіх і праэўрапейскіх сілаў, на застрашваньне Лукашэнкі, — можа выкарыстаць свайго магчымага кандыдата, свае грошы на тое, каб тут зрабіць правакацыю, і вядома, чым яна можа скончыцца. Гэта таксама кепска».

Аляксандар Мілінкевіч пракамэнтаваў на радыё «Свабода» і рашэньне Ўладзімера Някляева сысьці з апазыцыйных структураў:

«Шкада, бо патэнцыял у яго вялікі і раскручаны, і многія людзі працавалі. Яму варта было б заставацца. Але гэта яго асабістае рашэньне, нельга даваць парады чалавеку. Ён выдатны паэт, і, можа, ён хоча засяродзіцца на гэтым. Я шкадую, што ён вырашыў адыходзіць. Я не лічу, што, маўляў, старым трэба сысьці, тады моладзь тут так расквітнее. Але моладзі ніхто не замінае. І старэйшае пакаленьне, калі нават не на першых ролях ідзе, яно вельмі карыснае, калі стаіць побач. Але мне цяжка даваць парады, бо я сам сказаў, што мы ўстрымліваемся ад удзелу ў кампаніі з прычыны неабраньня адзінага».

«Рух.бай»

8 апреля 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…