+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Аляксандр Фядута. Яна чакае трамвая

Падаецца, што легальная беларуская апазіцыя ніколі не стане субектампалітычнага жыцця. У любым выпадку, не хутка…

14468438_1630475510312042_7092281572809626319_o

Ці растлумачыць мне нехта, чаму абраная дэпутат беларускага парламенту 2 кастрычніка пачала аспрэчваць усё тое, пра што партыя казала 9 верасня?

9 верасня для ўсіх, уключаючы спадарыню Канапацкую, было відавочна: выбараў у краіне няма. Пасля таго, як невядома хто (хай нават і той, у каго не толькі пагоны, але і прозвішча) прынёс ёй невядома якія паперкі, яна раптам змяніла свой пункт гледжання і пачала даводзіць, што выбары ёсць – прынамсі, на адной акрузе яны адбыліся!

Чаму гэта спатрэбілася людзям у пагонах – акурат зразумела. Дзеючы дэпутат ад апазіцыі пачаў абвяргаць уласную партыю і паўтараць тое, у чым цягам столькіх гадоў пераконвала ўсю сусветную супольнасць спадарыня Ярмошына. А на хрэна гэта спатрэбілася дэпутату ад апазіцыі? Легітымнасць дэпутата акурат і мусіць праяўляцца ў ягонай упэўненасці. У разуменні таго, што ніхто не мае права стукнуць цябе дубінкаю па галаве і скласці на цябе пратакол.

Сяргей Навумчык меў рацыю, калі сцвярджаў у сваіх кнігах: дзяржаўны пераварот адбыўся тады, калі легітымных дэпутатаў парламенту збілі проста ў зале паседжанняў ды выставілі адтуль сілком. Недатыкальнасць – вось у чым праяўляецца легітымнасць, а не ў спрэчках з адстаўной казы барабаншчыкамі. Але спадарыні Канапацкай чамусьці трэба давесці ўсім, што яна – не такая, як іншыя дэпутаты. Як у той шансанетцы спявалася? «Я не такая, я чакаю трамваю!» Супакойцеся! Вы дачакаліся. Можна спыніць журботную песню ды пачаць займацца палітычнай дзейнасцю.

Праблема ў тым, што беларуская апазіцыя так доўга жыла паміж Фэйсбукам і Тўітэрам, што перастала адрозніваць, што з’яўляецца палітыкаю, а што – не. Правакацыя, на якую клюнула спадарыня Канапацкая, – элементарны і вельмі тэхналагічны прыём. Што бы яна потым ні рабіла, як бы ні выдаляла ўласныя выказванні ў сусветным павуцінне, але яна ўжо заявіла публічна, што на яе акрузе выбары адбыліся. А значыць, пацвердзіла, што адбыліся яны і на астатніх 109 акругах. Бо чым яе астатнія калегі па Авальнай залі горшыя? Яны таксама дачакаліся свайго трамваю і едуць па тым жа маршруце.

Цяпер у яе нават мандат адабраць можна: тое, дзеля чаго ўлада ёй яго давала, адбылося. Апазіцыянер публічна пацвердзіў наяўнасць выбараў – прычым сумленных.

Больш за тое – калі пачнуць гэты мандат адбіраць, яна яшчэ і ў суд пойдзе, каб давесці, што выбары ў яе акрузе адбыліся і былі сумленнымі, як і сцвярджала цягам усіх гэтых гадоў юрыстка з Бабруйску, якая так дорага абыходзіцца беларускай дэмакратыі.

Мяне цікавіць, ці партыя, сябрам якой з’яўляецца спадарыня Канапацкая, гэтай сітуацыі не пралічыла? Ці яна не магла акрэсліць са сваім дэпутатам, што рабіць, калі адбудзецца падобная правакацыя? Не «калі бы адбылася», а «калі адбудзецца», падкрэсліваю. Бо яе пралічыць проста – на «раз». А калі партыя гэтага не пралічыла, то чым яна займалася ўсе гэтыя гады? Стварала мільён працоўных месцаў? Ну-ну…

Перастаньце спрачацца з людзьмі ў пагонах, Ганна! Вы прайграеце! Пытанне Вашай легітымнасці як дэпутата – гэта іхная пляцоўка, на якую Вам нельга выходзіць: Вы аўтаматычна дэлігітымуеце самі сябе. Лепш займіцеся справаю. Напрыклад, аддайце ў друк праекты, якія плануеце падаваць у якасці заканадаўчай ініцыятывы. Каб усе бачылі, што з’яўляецца для дэпутата (падкрэсліваю – дэпутата!!! а не пасажыркі трамваю) Канапацкайпрыярытэтам. Больш за тое, апублікуйце іх перад пачаткам сесіі, а не пасля таго, як Вас заткнуць, выключаць мікрафон ці выпусцяць на Вас чарговага чалавека ў пагонах з чарговай правакацыяй. У рэшце рэшт, Вам аддалі свае галасы тыя, хто рэальна за Вас галасаваў, ці то дзеля законатворчай дзейнасці, ці то дзеля ўкручвання лямпачках у пад’ездах. Ад роспачы можна, вядома, і лямпачкі паўкручваць, але пакуль падставаў для роспачы я не бачу. Значыць, пачынайце працаваць станком для публікацыі законапраектаў.

І ўжо, у любым выпадку, не хрэн апраўдвацца, калі Вы ні ў чым не вінаватыя. У Яўгена Шварца ў «Звычайным цудзе» ёсць такі персанаж – Паляўнічы. Ён забіў 99 мядзведзяў і пачаў збіраць дыпломы пра тое, што ён – сапраўды найлепшы паляўнічы. На вашым рахунку пакуль усяго толькі адзін мядзведзь. Працягвайце паляваць. А спяваць песню пра тое, што трамвай пад’ехаў да Вас заслужана… Не варта, паверце старому цыніку.

«Белсат»

4 октября 2016

Коментарии

  • Anatol Starkou9 октября 2016 #

    ЗМАГАРАМ-ПУШКІНІСТАМ
    .
    Аляксандр Фядута: «Ці растлумачыць мне нехта, чаму…».
    .
    Я б растлумачыў спадару, калі б ён напісаў у артыкуле аб тым, што ён пісаў бы ў артыкуле, калі б у той акрузе перамагла Таццяна Караткевіч.

    Аляксандр Фядута: «Сяргей Навумчык меў рацыю, калі сцвярджаў у сваіх кнігах: дзяржаўны пераварот адбыўся тады, калі легітымных дэпутатаў парламенту збілі проста ў зале паседжанняў ды выставілі адтуль сілком. »
    .
    А яшчэ Сяргей пісаў 11 траўня 2010 года ў сваім артыкуле словы Зянона Пазьняка аб тым, што: «Нашая палітыка, якую мы мэтадычна праводзім ужо доўгі час і якая ўжо дае плён – гэта аддзяліць электарат ад рэжыму, пазбавіць рэжым падтрымкі людзей, стварыць умовы для антырэжымнай кансалідацыі народу і стварэньня крытычнай масы грамадзкай альтэрнатывы. Гэта дасягаецца праз сыстэматычны байкот выбараў. Гэта шлях разгорткі грамадзкага змаганьня.»
    .
    То бок хлусьню. Бо Зянон Пазьняк і яго паплечнікі ўдзельнічалі ў прэзідэнцкіх выбарах 2001 і 2006 гадоў, з мэтай легітымізацыі ўлады Лукшэнкі, ад якой збеглі ў 1996-м замежжа, і якую тым удзелам легітымізавалі амаль на 14 год (з лістапада 1996 па снежань 2010).
    .
    А яшчэ Сяргей пісаў, як ён і яго паплечнікі галадалі (некалькі хвілін) у зале ВС, перад тым як маскі-шоў выратавалі іх, дый праводзілі адтуль.
    .
    Таму спасылкі на такі аўтарытэт як Сяргей Навумчык лічу памылковым.
    .
    Але так званыя змагары адраджэння (згаданыя і іншыя) легітымізавалі ўладу камуністаў Беларусі, якая была з 1919 года і ёсць сёння, значна раней згаданых мной вышэй 2001 і 2006 гадоў. Гэтыя змагары легітымізавалі яе ў 1990 годзе, калі ўдзельнічалі ў тагачасных выбарах у Вярхоўны Савет БССР, куды гэтых змагароў было абрана дэпутатамі амаль адзін з дзесяці. То бок 90% камуністаў-дэпутатаў і 10% адраджыстаў-дэпутатаў.
    Калі дазволіце, то я палічу гэтую прапорцыю ці суадносіны ўлада і апазіцыя прыблізна роўнымі сёлетнім канчатковым вынікам выбараў у Палатку. То бок на адраджэнскім фронце без пераменаў.
    .
    Хіба што з той розніцай ці адрозніваннем, што тады (ў 1990-м) вы, Спадар Фядута, мяркую, не писалі ў бок Пазьняка ці Навумчыка артыкулаў, маўляў, чаго вы туды ў той Вярхоўны Савет суніцеся, калі вам (10%) тамака нічога не свеціць?!
    .
    Але яны пасунуліся. Бо тамака быў мікрафон і тэлекамеры БТ. То бок можна было піярыцца. А так званае адраджэнне і паплечнікі БНФ у гэты момант «курылі піва», лежачы дома на канапе ля тэлевізара ПЯЦЬ ГАДОЎ АДРАДЖЭННЯ (1990-1995), і разам з авангардам — дэпутатамі з фракцыі БНФ — прафукалі момант ісціны адраджэння, які Бабулька Гісторыя дае адзін раз мо ў мільён лят.
    .
    Цікава, а хто ж вінаваты ў тым, што не адбылося адраджэнне?
    Ні за што не паверыце, спадарства!
    Винаваты Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч, аб якім амаль чатыры гады адраджэння (1990-94) нічога не было чуваць.
    .
    P.S. Як вы ўжо дасталі пушкіністы-змагары, блін.

  • Anatol Starkou9 октября 2016 #

    Прабачце, рэдагую фінал. Трэба чытаць:

    Цікава, а хто ж вінаваты ў тым, што не адбылося адраджэнне?
    Ні за што не паверыце, спадарства!
    Винаваты Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч, аб якім амаль шэсць гадоў адраджэння (1988-94) нічога не было чуваць.
    .
    P.S. Як вы ўжо дасталі пушкіністы-змагары, блін.

  • Anatol Starkou9 октября 2016 #

    Прабач, «Гавары праўду». Вось мой адрэдагаваны варыянт:
    .
    ЗМАГАРАМ-ПУШКІНІСТАМ
    .
    Аляксандр Фядута: «Ці растлумачыць мне нехта, чаму…».
    .
    Я б растлумачыў спадару, калі б ён напісаў у артыкуле аб тым, што ён пісаў бы ў артыкуле, калі б у той акрузе перамагла Таццяна Караткевіч.
    .
    Аляксандр Фядута: «Сяргей Навумчык меў рацыю, калі сцвярджаў у сваіх кнігах: дзяржаўны пераварот адбыўся тады, калі легітымных дэпутатаў парламенту збілі проста ў зале паседжанняў ды выставілі адтуль сілком. »
    .
    А яшчэ Сяргей пісаў 11 траўня 2010 года ў сваім артыкуле на СВАБОДЕ словы Зянона Пазьняка аб тым, што: «Нашая палітыка, якую мы мэтадычна праводзім ужо доўгі час і якая ўжо дае плён – гэта аддзяліць электарат ад рэжыму, пазбавіць рэжым падтрымкі людзей, стварыць умовы для антырэжымнай кансалідацыі народу і стварэньня крытычнай масы грамадзкай альтэрнатывы. Гэта дасягаецца праз сыстэматычны байкот выбараў. Гэта шлях разгорткі грамадзкага змаганьня.»
    .
    То бок хлусьню. Бо Зянон Пазьняк і яго паплечнікі ўдзельнічалі ў прэзідэнцкіх выбарах 2001 і 2006 гадоў, з мэтай легітымізацыі ўлады Лукашэнкі, ад якой збеглі ў 1996-м у замежжа, і якую тым удзелам легітымізавалі амаль на 14 год (з лістапада 1996 па снежань 2010).
    .
    А яшчэ Сяргей пісаў, як ён і яго паплечнікі-дэпутаты з фракцыі БНФ «галадалі» (некалькі хвілін) у зале ВС, дзе яны марна страцілі амаль пяць год адраджэння, перад тым як маскі-шоў выратавалі іх у траўні 1995-га, дый праводзілі адтуль з тае залы ВС.
    .
    Таму спасылкі на меркаванне такога аўтарытэта як Сяргей Навумчык лічу памылковымі.
    .
    Але так званыя змагары адраджэння (згаданыя і іншыя) легітымізавалі ўладу камуністаў Беларусі, якая была з 1919 года і ёсць сёння, значна раней згаданых мной вышэй 2001 і 2006 гадоў.
    Гэтыя змагары легітымізавалі яе ў 1990 годзе, калі ўдзельнічалі ў тагачасных выбарах у Вярхоўны Савет БССР, куды іх было абрана дэпутатамі амаль адзін з дзесяці дэпутатаў. То бок 90% камуністаў-дэпутатаў і 10% адраджыстаў-дэпутатаў.
    .
    Калі дазволіце, то палічу гэтую прапорцыю ці суадносіны ўлада і апазіцыя прыблізна роўнымі сёлетнім і адначасова прыблізна роўнымі канчатковым вынікам выбараў-2016 у Палатку. То бок на адраджэнскім апазіцыйным фронце без пераменаў.
    .
    Хіба што з той розніцай (ці адрозніваннем), што тады (ў 1990-м) вы, спадар Фядута, мяркую, не пісалі ў бок Пазьняка ці Навумчыка артыкулаў з галоўнай тэзай, маўляў, чаго вы туды ў той Вярхоўны Савет суніцеся, калі вам (10%) тамака нічога не свеціць?!
    .
    Але яны пасунуліся. Бо тамака быў мікрафон і тэлекамеры БТ. То бок можна было піярыцца пяць год. А так званае адраджэнне і паплечнікі БНФ у гэты момант «курылі піва», лежачы дома на канапе ля тэлевізара ПЯЦЬ ГАДОЎ АДРАДЖЭННЯ (1990-1995) з крыху болей за шэсць адраджэнскіх гадоў (1988-94), і разам з авангардам — дэпутатамі з фракцыі БНФ — прафукалі момант ісціны, які бабулька Гісторыя дае адзін раз мо ў мільён лят, каб рэвалюцыйна змяніць сітуацыю на карысць адраджэння беларускасці беларускай нацыі.
    .
    Цікава, а хто ж вінаваты ў тым, што не адбылося адраджэнне? Ні за што не паверыце, спадарства!
    Ва ўсім вінаваты Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч, аб якім амаль шэсць гадоў адраджэння (1988-94) нічога не было чуваць.
    .
    P.S. Як вы ўжо дасталі пушкіністы-змагары, блін.

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…