+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Андрэй Дзьмітрыеў: Будзем працаваць, каб грамадзтва ўдзельнічала ў выбарах

Старшыня рады грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў афіцыйна абвясьціў, што будзе вылучаць сваю кандыдатуру на выбарах у Палату прадстаўнікоў.

Будильники4

«Я прыняў рашэньне ўдзельнічаць у гэтых выбарах і прайсьці ў парлямэнт. Для таго, каб у парлямэнце была альтэрнатыва і гучаў голас грамадзян. Парлямэнту трэба вярнуць яго сапраўдную ролю — прадстаўляць грамадзян, а не чыноўнікаў», — напісаў палітык сёньня на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Балятавацца Дзьмітрыеў плянуе па Дзяржынскай акрузе.

На пытаньне, ці верыць ён у магчымасьць перамогі на выбарах, Дзьмітрыеў адказаў, што «гэта не пытаньне веры, а пытаньне працы».

«Мы будзем працаваць на тое, каб грамадзтва ўдзельнічала ў выбарах, удзельнічала ў падтрымцы альтэрнатыўных кандыдатаў, а ня толькі чакала ад іх нечага. Калі мы гэтага даможамся, то я ўпэўнены, што гэта ўзмоцніць пазыцыі альтэрнатывы і дасьць магчымасьць нам пачаць перамены ў краіне», — кажа ён.

Дзьмітрыеў ня стаў адказваць на пытаньне, ці гатовая, на яго думку, улада дапусьціць у Палату прадстаўнікоў людзей з альтэрнатыўнымі поглядамі.

«Гэта трэба ва ўладаў пытацца, я на гіпатэтычныя пытаньні не адказваю», — сказаў ён.

Парлямэнцкія выбары, як чакаецца, адбудуцца 11 верасьня. Пачатак выбарчай кампаніі павінен быць абвешчаны на наступным тыдні.

А вось вылучацца дэлегатам на Ўсебеларускі народны сход ні Дзьмітрыеў, ні наагул прадстаўнікі кампаніі «Гавары праўду» не зьбіраюцца:

«Цалкам зразумела, што Ўсебеларускі сход — гэта піяр-мерапрыемства ўлады, якое праходзіць, каб паказаць усенародную падтрымку ўлады. Але там ня будуць вырашацца ніякія пытаньні. Гэта мерапрыемства пад маналёг аднаго чалавека. А мы лічым, што Беларусь трэба будаваць на дыялёгу, на пошуку згоды паміж рознымі людзьмі і рознымі пазыцыямі», — кажа палітык.

«Радыё Свабода»

3 июня 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…