+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Андрэй Дзмітрыеў хоча, каб Генпракуратура праверыла «ваенна-патрыятычныя клубы»

Кіраўнік кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў звярнуўся з лістом у Генпракуратуру, каб там праверылі інфармацыю пра ўдзел Віцебскай епархіі ў адпраўцы дзяцей на ваенізаваныя зборы ў Расію з удзелам баевікоў «ДНР» і неанацыстаў.

niva

Нагодай стала публікацыя ў газеце «Наша ніва», дзе ідзе гаворка пра вайскова-патрыятычныя клубы пры Віцебскай епархіі. Чальцы гэтых клубаў ездзілі на зборы ў Расію, дзе іх інструктарамі былі ўдзельнікі баявых дзеянняў з ДНР і неанацысты. У зборах прымалі ўдзел дзеці з Талачына, Друцка і Віцебска.

На думку Андрэя Дзмітрыева, на такую інфармацыю абавязкова трэба рэагаваць. Пра гэта ён і распавёў Еўрарадыё:

— Магчыма, фармальна Генпракуратура напіша “адпіску”. Але нефармальна спецслужбы могуць зрабіць нейкія крокі. Бо частка сілаў ва ўладзе разумее небяспечнасць такіх псеўдапатрыятычных арганізацый”.

Андрэй Дзмітрыеў дадае і пра сустрэчы з дэпутатамі, на якіх гаварылася пра небяспечнасць такіх псеўдапатрыятычных клубаў. Раней Еўрарадыё паведамляла пра дзейнасць у Беларусі казацкіх патрыятычных клубаў. На іх зборах дзеці трэніраваліся са зброяй.

«Еўрарадыё»

17 мая 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…