+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Андрэй Дзьмітрыеў: Калі Лукашэнка ня хоча рабіць рэформы, то рэформы зробяць сябе самі

«Рэформы ўсё роўна адбудуцца ў Беларусі, але, верагодна, у вельмі цяжкіх умовах», — такое меркаваньне выказаў Андрэй Дзьмітрыеў — кіраўнік выбарчага штабу экс-кандыдата ў прэзыдэнты Тацяны Караткевіч, якая пабудавала сваю перадвыбарчую кампанію на лёзунгах пра рэформы і мірныя перамены.

«Сёньня ў Беларусі такая сытуацыя, што калі Лукашэнка ня хоча рабіць рэформы, то рэформы зробяць сябе самі. І я думаю, што, на жаль, гэта можа быць у вельмі непрыемных для простых людзей умовах», — перакананы Дзьмітрыеў.

«Мы ўжо шмат словаў ад Лукашэнкі чулі. Ён казаў, што дэвальвацыі ня будзе — яна была. Ён казаў, што мадэрнізацыя будзе — яе насамрэч не было. Таму хто яго ведае, можа, калі ён кажа, што рэформаў ня будзе, яны ўсё роўна здарацца? Я думаю, што мы, каманда Тацяны Караткевіч, сваю працу зрабілі. Ён фактычна праз гэтую прамову прызнаў, што ў дзяржаве, у грамадзтве ёсьць чаканьні пераменаў. Мы будзем і далей рабіць гэтую працу. Упэўнены ў посьпеху, што прыйдзе момант, калі ад голасу тых, хто кажа пра перамены, адмахнуцца будзе немагчыма», — сказаў палітык.

Дзьмітрыеў лічыць, што галоўны адрасат антырэфарматарскай прамовы кіраўніка дзяржавы — гэта электарат самога Лукашэнкі.

«Думаю, што галоўным адрасатам найперш былі ягоныя выбаршчыкі, якія якраз і галасавалі за тое, каб нічога не мянялася. Такія людзі таксама ёсьць, яны рознага ўзросту — яны галасавалі, каб няхай бедна, але ў спакоі жыць. Але іх сёньня ня 80% у краіне, а значна менш. Як і тых, хто сёньня галасаваў за перамены, не 4%, а значна больш. І прыйдзе момант, калі гэтая лічба будзе такая, што яе ўжо не перамалюеш», — упэўнены лідэр «Гавары праўду».

«Радыё Свабода»

 

6 ноября 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…