+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Андрэй Дзмітрыеў: Мы ў сабе ўпэўненыя і здзелка з уладамі нам не патрэбная (дапоўнена)

Заява Сяргея Калякіна аб тым, што за вылучэнне Таццяны Караткевіч на самой справе не сабралі 100 тысяч подпісаў зробленая сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску, выкліканая крыўдаў на ўласную няўдачу. Так кіраўнік ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч Андрэй Дзмітрыеў пракаментаваў заяву лідара партыі левых “Справядлівы свет”, што неабходную колькасць подпісаў не сабраў ніхто, апроч Лукашэнкі.

Дзмітрыеў: “На Таццяну Караткевіч працавала і “Гавары праўду”, і Партыя БНФ, і большая частка сацыял-дэмакратаў, і актывісты самога спадара Каляніка і спадара Лябедзькі. І праз гэта мы здолелі атрымаць вынік. Таму, ніякая здзелка з уладамі нам не патрэбная, бо ў нас ёсць кааліцыйная праца”.

Калякіна таксама заявіў, што калі каманда Караткевіч “пойдзе на здзелку з сумленнем і з уладай”, то яны не будуць больш разглядаць “Гавары праўду” як дэмакратычную арганізацыю і спыняць з ёй усялякія палітычныя кантакты.

У выказванни Калякіна Дзмітрыеў не бачыць небяспекі ні для Караткевіч, ні для “Гавары праўду”. Маўляў, усё гэта было сказана на эмоцыях, а калі “кампанія па паліванні брудам Краткевіч і будзе калегамі па апазіцыі распачатая, то яна хутка і безвынікова закончыцца”.

“Трэба не крыўду паказваць, што нехта сабраў подпісы, а ты не, а працаваць сумесна далей”, — кажа Дзмітрыеў.

Потым на крытыку Калякіна адказала і сама Таццяна Караткевіч. Яна лічыць, што «калі б Сяргей Калякін і Анатоль Лябедзька выдвінулі адзінага кандыдата ад альянса «Талака», у іх, хутчэй за ўсё, была б магчымасць сабраць сто тысяч подпісаў». Таццяна Караткевіч таксама вызначыла фактары, якія забяспечылі паспяховы збор подпісаў яе ініцыятыўнай групе. Гэта перш за ўсё дзейнасць кааліцыі «Народны рэферэндум», распачатая 2 гады таму. Другі фактар — гэта вялікая колькасць сяброў ініцыятыўнай групы — як палітычных актывістаў, так і абсалютна новых людзей, якія далучыліся да выбарчай кампаніі праз сацыяльныя сеткі. «А самае галоўнае — у мяне сёння ёсць дамова з людзьмі, каторыя прыходзяць на пікеты, сустракаюцца са мной спецыяльна, сочаць за сацыяльнымі сеткамі, тэлефануюць, нясуць пазітыў і спадзяюцца, што 11 кастрычніка ў іх на выбарах будзе альтэрнатыва», — падкрэсліла Таццяна Караткевіч. 

«Еўрарадыё»

21 августа 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…