+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Андрэй Дзмітрыеў: Слова “палітыка” пужае людзей нават тады, калі ім няма чаго пужацца

Чаму апазіцыі варта навучыцца ў Аляксандра Саладухі, што хаваецца за зняццем праўладных кандыдатаў на асобных акругах, чаму не хоча разважаць на тэму ўжо нібыта складзеных спісаў будучых дэпутатаў парламенту?

dsc7463

Адказаць на гэтыя ды іншыя пытанні ў студыю Еўрарадыё завітаў адзін з лідараў кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў.

Размова цалкам

Цытаты Андрэя Дзьмітрыева:

Не сяджу ў кабінеце Аляксандра Лукашэнкі і не ведаю, складзеныя ўжо спісы будучых дэпутатаў ці не.

Голас можна скрасці ― падтрымку ніхто ў вас не адбярэ. Палітыка справа не аднаго дня і галоўная якасць палітыка ― працаваць са дня ў дзень.

Аляксандр Саладуха ― прыклад таго, як можна працаваць з унутранай аўдыторыяй. Ён у сваім бізнесе гэта робіць. Людзі прыходзяць, людзі ведаюць яго. Я хачу таго ж дамагчыся ў сваёй акрузе.

Для мяне палітыка не бізнес, але менавіта ў палітыцы я лепш за ўсё рэалізуюся як асоба.

У параўнанні з папярэднімі выбарчымі кампаніямі, не адчуваю ніякай лібералізацыі, але і нейкага ціску, па шчырасці, таксама не адчуваю. Мы бачым ранейшы падыход.

Слова палітыка пужае людзей нават тады, калі ім няма чаго пужацца.

Якое б палітычнае рашэнне не было прынятае 12 верасня Адміністрацыяй прэзідэнта (ці дзе яго там прымаюць), калі мы атрымаем большасць падтрымкі ― нам значна прасцей будзе далей рухацца наперад. З любым палітычным рашэннем Адміністрацыі.

З падазрэннем, што я нібыта агент КДБ, на мяне глядзіць вельмі вузкае кола людзей. Чалавек 20-30, ну, можа быць, 40. У акрузе гэта ўвогуле нікога не цікавіць. Для іх больш важна, што мы прыехалі да іх з юрыстам дапамагаць.

Адзін з выбаршчыкаў прачытаў недзе, што ў мяне ёсць сувязі ў КДБ і звярнуўся з просьбай дапамагчы: ён быў упэўнены, што я магу матываваць КДБ разабрацца ў яго праблеме. Тое, як адну з’яву бачаць людзі, і як яе бачыць вельмі вузкая праслойка палітыкаў ― розныя рэчы.

Чатыры апошнія месяцы ў апазіцыі фактычна няма ніводнага канфлікту. Чаму? Бо ўсе справай занятыя! Няма часу думаць над тым, хто што сказаў — у акругах працуюць, і ўсё.

Супрацоўнікі раённага КДБ таксама жывуць у гэтай акрузе, а значыць, ім зразумелыя ўсе праблемы, якія я ўздымаю: і дарогі, і якасць аховы здароўя ды адукацыі.

Зняцце праўладных кандыдатаў на асобных акругах можа азначаць, што ёсць пэўныя канфлікты, якія адбываюцца на тым баку, ва ўладзе, якія мы не бачым і не разумеем.

«Еўрарадыё»

6 сентября 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…