+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Андрэй Дзмітрыеў: Сцяг — вырашанае пытанне

Гадоў у 11-12 я пачаў думаць пра краіну, дзяржаву, уладу, людзей навокал.

Неяк думаць увогуле пра грамадства. На маім стале ляжаў падручнік гісторыі з бчб сцягом на вокладцы, над домам ураду таксама лунаў такі сцяг, і ў тэлевізары не было іншага. Таму для меня назаўседы менавіта гэты сцяг і стаў сымбалем Беларусі.

Пасля быў рэферэндум і я, па маладосьці, лічыў, што гэта вельмі не на доўга. Як казаў у тыя часы адзін палітык: «Неўзабаве рэжым падзе». Зараз я ведаю, што ўсё значна больш складана. Пэўныя працэсы дзяржавабудавання і сталення грамадства, фармавання нацыі могуць адбывацца не так, як мне хацелася б, але больш важна, што яны адбываюцца.

Менавіта таму я цалкам упэўнены, што БЧБ-сцяг з Беларуссю назаўседы. І амаль не лезу ў спрэчкі на конт гэтага пытання, што тычыцца самаго сцяга, ці калі ён вернецца, хто тое зробіць. Бо гэтае пытанне ўжо вырашанае, астатняе даробіць час. Я яму ў гэтым пытанні давяраю.

Крыніца: «Наша ніва»

20 сентября 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…