+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Андрэй Дзмітрыеў: «Трэба не надбудовамі займацца, а базай»

Каля месяца таму старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук выступіў з прапановай да апазіцыі аб’яднацца праз стварэнне Партыі дэмакратаў Беларусі. 

653278c5e77a49a5f9bc60d8a131c8c0

“Трэба яскрава прадстаўляць сабе палітычную карту Беларусі, якая замацавана ў галаве беларуса, – заявіў Аляксандр Ярашук. – Ёсць партыя ўлады, і ёсць партыя дэмакратаў. І пад гэтую карту, зразумелую беларусу, трэба перафармаціраваць свае структуры. Але паколькі аб’яднаць структуры як юрыдычныя асобы не атрымаецца, то чаму б не паспрабаваць стварыць надбудову – назавём яе ўмоўна Партыяй дэмакратаў Беларусі – шляхам уступлення ў яе ў якасці фізічных асоб сябраў палітычных партый і грамадскіх дэмакратычных арганізацый і любых іншых грамадзян краіны – прыхільнікаў дэмакратычных перамен?”

На думку Ярашука, стварэнне аб’яднанай партыі (альбо руху) прыбярэ непатрэбную ўнутраную канкурэнцыю за людзей і рэсурсы, дазволіць палепшыць імідж апазіцыі, дасць магчымасць больш эфектыўна арганізоўваць акцыі пратэсту і ўдзельнічаць у выбарчых кампаніях.

Прапанову старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў пракаментаваў лідар «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў: 

– Трэба не надбудовамі займацца, а базай. А база – гэта структура, якая можа дзейнічаць і атрымліваць галасы выбаршчыкаў. І апошнія выбары, здаецца, цудоўна паказалі, што ў міжвыбарныя перыяды партыям патрэбна найперш працаваць з людзьмі, каб да выбараў падыходзіць з максімальнай падтрымкай грамадзян.

А тое, што нам сёння прапаноўваюць яшчэ адну партыйную “надбудову”, то такімі будоўлямі будзем займацца, калі станем перамагаць. А пакуль задача куды больш простая – каб людзі падтрымлівалі дэмакратычныя сілы. І кожная арганізацыя павінна працаваць са сваім выбаршчыкам. Усё астатняе – бессэнсоўная трата часу.

«Народная Воля»

7 октября 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…