+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Андрэй Дзмітрыеў: «У Беларусі фармальнае і нефармальнае часта мяняюцца месцамі»

Адзін з лідараў «Гавары праўду» распавёў пра сустрэчы прадстаўнікоў кампаніі з чыноўнікамі.

— Якім чынам «Гавары праўду» дамаўляецца пра сустрэчы з міністрамі? Прадстаўнікі кампнаіі ідуць у прыёмныя як шараговыя грамадзяне?

— Па-рознаму ідуць дамоўленасці. Дзесьці мы сапраўды выкарыстоўваем гэты механізм прыёмаў, дзесьці, маючы нейкія кантакты, спрабуем дамовіцца на сустрэчы. Спрабуем упэўніць, што гэтыя сустрэчы важныя, патлумачыць, чаму важна весці гэты дыялог. Трэба разумець, што пэўны скепсіс да такіх размоваў ёсць не толькі ў, так бы мовіць, апазіцыйным лагеры, але ён яшчэ большы ў тым лагеры. Яны таксама думаюць: навошта ім патрэбная гэтая размова, ды і ўвогуле пра што размаўляць?

— Тым не менш, той факт, што чыноўнікі сустракаюцца з прадстаўнікамі незарэгістраванай арганізацыі, выклікае здзіўленне…

— Няма ніякага здзіўлення. Проста сёння ёсць пэўнае спаборніцтва ўнутры дэмакратычных сіл. Я б не сказаў, што мы ў гэтым асабліва ўдзельнічаем — нас проста часцей згадваюць, чым мы на гэта неяк рэагуем. Але мы ўсе разумеем, што ў Беларусі вельмі часта фармальнае і нефармальнае мяняюцца месцамі. Усё залежыць ад пэўнай палітычнай кан’юнктуры, пэўнай палітычнай сітуацыі. Сёння яна такая, і трэба з ёй працаваць, што мы і робім. Цалкам магчыма, што праз месяц яна зменіцца, і сістэма цалкам закрыецца ад усіх. Тады мы будзем пераглядаць нашу тактыку, не змяняючы стратэгіі. Я існую ў рэальнай сітуацыі, а не ўяўнай. Рэальная сітуацыя сёння мае шэраг магчымасцяў, якія трэба спрабаваць выкарыстоўваць.

макей

18 сакавіка павінна была адбыцца сустрэча з міністрам замежных спраў Макеем. Але яна была перанесена на іншы час? Цікава, па якіх прычынах?

— Прычына пераносу — у недахопе часу. Каб абмеркаваць усе тэмы, патрэбна значна больш часу, чым тыя 30 хвілін, якія меў на сустрэчу Макей.

А абмеркаваць мы хацелі тры кірункі. Па-першае, развіццё беларуска-еўрапейскіх адносінаў. Гэта пытанне і падпісання базавай дамовы, і падпісанне Беларуссю “Хартыі мясцовага самакіравання”, і пытанне рэгіянальнага супрацоўніцтва з Вышаградскай групай, і двухбаковае супрацоўніцтва з Польшчай, Літвой і Украінай. Таксама мы хацелі закрануць тэму, звязаную з Еўразійскім саюзам — там ёсць вельмі канкрэтныя пытанні абароны інтарэсаў беларускага бізнесу. І таксама пытанне, звязанае з агульным павышэннем іміджу Беларусі ў свеце. Якія для гэтага трэба зрабіць захады, у тым ліку для таго, каб да нас прыязджала больш турыстаў.

«Еўрарадыё»

23 марта 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…