+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Андрэй Дзьмітрыеў: «У „Гавары праўду“ будзе больш за 200 сваіх назіральнікаў»

Сення кааліцыя «Права выбару» выключыла «Гавары праўду» з шэрагу сваіх удзельнікаў. Па словах яе лідара Андрэя Дзьмітрыева, кампанія правядзе ўласнае назіраньне за парлямэнцкімі выбарамі. 

07

— Мы будзем праводзіць назіраньне. Нічым ад кампаніі „Права выбару“, якой былі заснавальнікамі і якой распрацоўвалі мэтодыку, мы адрозьнівацца ня будзем. У 2015 годзе дзякуючы толькі таму, што Тацяна Караткевіч падавала скаргу ў ЦВК, усё гэта назіраньне, у тым ліку і „Права выбару“, не было марным. Яно было зафіксаваным і пададзеным у адпаведныя органы. Таму, гэта звычайныя гульні ўнутры апазыцыі, якія ўжо ўсім надакучылі. Мы не засмучаемся: у нас будзе больш за 200 сваіх назіральнікаў. Будзем супрацоўнічаць з усімі астатнімі кандыдатамі. Для нас усе дэмакратычныя кандыдаты роўныя, — адзначыў Андрэй Дзьмітрыеў.

Каментуючы выказванньні наконт супрацоўніцтва «Гавары праўду» з уладамі, Андрэй Дзьмітрыеў адзначыў:

— Практыка такая, што „Гавары праўду“ назірала ў 2010 годзе, у 2012-м, 2014-м і 2015-м гадах. І ніколі не было праблемаў ці нараканьняў на назіральнікаў ад „Гавары праўду“. Таму тое, што некаторым цяпер здаецца, не адпавядае рэчаіснасьці. „Гавары праўду“ заўсёды рабіла абʼектыўнае назіраньне, мы падтрымлівалі і падтрымліваем усе зьмены, пра якія кажа сёньня АБСЭ. Тацяна Караткевіч падчас сваіх міжнародных паездак шмат пра гэта гаворыць, і яны пра гэта чуюць. І мы выдатна разумеем, што цяпер такая пазыцыя выклікана зусім ня боязьзю за абʼектыўнае назіраньне. Гэта выклікана ўнутрыпалітычнымі спрэчкамі. Агульная справа страціла вагу праз вось такія вузкія карпаратыўныя „інтарэсікі“. Шкада, але будзем працаваць далей.

«Радыё Свабода»

16 июня 2016

Коментарии

  • вячеслав свизунов17 июня 2016 #

    Шаноўнае спадарства! Прыемна чытаць, што ў «Гавары праўду» будзе ўласнае назіраньне. Палітычная сіла павінна ўласнымі людзьмі і ўласнымі сродкамі закрываць усё, што неабходна! Але… Прыкладна Шэсьць тысяч выбарчых участкаў, а размова вядзецца пра нейкія 200 назіральнікаў. Чарговыя выбары — чарговы жарт?

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…