+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Андрусь Архіпенка: «Большасць дэпутатаў і чыноўнікаў жылі Савецкім Саюзам»

21 год таму адбыўся рэферэндум, праз які адбылася змена дзяржаўнай сымволікі. Моладзевы актывіст «Гавары праўду», патэнцыйны кандыдат у дэпутаты Андрусь Архіпенка распавядае пра значэнне «Пагоні» і бела-чырвона-белага сцягу для беларусаў і чаму, на яго думку, адбылася іх змена.

Архипенко

— Сымволіка ранейшая адпавядала беларускай рэчаіснасці. Бела-чырвона-белы сцяг мае глыбокую легенду, шчэ с часоў Грунвальда. Адзін з маршалкаў Літвы сарваў з галавы перавязаную белую тканіну і рынуўся у бой. Сцяг быў сярод сцягоў войска ВКЛ і у бітве пад Воршай.

Можна працягваць далей, шчэ ёсць хрысціанскі канэкст у гэтай сімволікі -кроў Хрыста на белым палатне.

Пагоня увогуле старажытны сімвал і мае сваю доўгую гісторую шчэ з часоў Полацкага княства. Была традыцыя рабіць пагоню на ворагаў, і такі герб сустракаецца шмат дзе у геральдыцы беларускіх гарадоў. Таму бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» — сапраўдныя беларускія сымвалі.

Прадпасылкамі змены сімвалаў на сучасныя былі ў тым, што большасць дэпутатаў і чыноўнікаў, што былі ва ўладзе, шчэ жылі Савецкім Саюзам. Сярод насельніцтва існавала такая жа думка. Шмат заставалася перажыткаў «саўка», і змена сцяга на сучасны гэты працэс закансервавала. Паўнавартаснае развіцце беларускай нацыянальнай самаіндыфікацыі было спынена. Грамадства падзялілася на два лагеры.

Але я веру, што надыйдзе час, калі нацыянальная сымволіка зноў стане дзяржаўнай, і беларускае грамадства аб’яднаецца вакол яе.

Андрэй Ігнатовіч, www.zapraudu.info

14 мая 2016

Коментарии

  • Павел Старовойтов14 мая 2016 #

    только референдум был незаконным и результаты сфальсифицированы..впрочем как и теперь

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…