+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Андрусь Архіпенка: «Гульня тронаў» па-беларуску: першы эпізод ужо можна паглядзець»

Моладзевы актывіст і патэнцыйны кандыдат ад «Гавары праўду» Андрусь Архіпенка выступіў ініцыятарам і адным з кіраўнікоў некамерцыйнага праекта па перакладу папулярнага фільма на беларускую мову.

Архипенко

 

Першы эпізод па-беларуску, «Чырвоная жанчына», ужо можна паглядзець у сацсетках. Іншыя эпізоды папулярнага сэрыялу па-беларуску будуць выходзіць з адставаньнем менш як на тыдзень ад ангельскага арыгіналу. У міжсэзоньні агучаць папярэднія сэзоны.

Уласна перакладам з ангельскай займаецца адзін чалавек, а агучваньнем — каля дзесяці. 

«У першай сэрыі ёсьць нестыкоўкі, бо ня ўсіх прыцягнулі да агучваньня, не паглядзелі, які голас на каго кладзецца. Таму ў наступнай сэрыі будзем рабіць невялікую ракіроўку, зараз у некаторых герояў будуць іншыя галасы», — распавёў Андрусь Архіпенка.

Напрыклад, зблыталі ролі Брыены Тарт і Сэрсэі Ланістэр, якіх павінны былі агучваць дзьве дзяўчыны, абедзьве па імені Марына — адна мякчэйшым голасам, другая грубейшым. Надалей галасы гераінь зьбіраюцца памяняць, кажа Андрусь.

Агучваць сэрыял па-беларуску прыдумалі ў лютым, калі актывіст пераагучваў трэйлер фільма «Аватар» для «Тыдня беларускай мовы». Месяц таму адшукалі аднадумцаў-валянтэраў. Энтузіясты з суполкі «Дармаеды.BY» (сярод іх напраўду ёсьць беспрацоўны, але таксама студэнтка і праграмісты) зьбіраюцца агучыць цэлы шосты сэзон (які здымаецца і паказваецца проста цяпер), а ў міжсэзоньні зоймуцца папярэднімі сэзонамі. Пераклад першага эпізоду, кажа Архіпенка, рабіўся два дні, і тры дні заняло агучваньне. Гук пісалі з хатняй студыі Яўгена Барысіка з 8 да 12 вечара.

«Гэта самы вядомы сэрыял, ува ўсіх на слыху, — тлумачыць Андрусь. — Таму вырашылі, што лепей пачаць зь яго, бо будзе ахопленая больш шырокая аўдыторыя. Праскоквалі нейкія думкі-прапановы зрабіць у вольным перакладзе — сем каралеўстваў „Гульні тронаў“ зрабіць на Беларусь, сем абласьцей ці рэгіёнаў нібы, жартаўлівы такі пераклад. Але гэты пераклад сур’ёзны, з арыгіналу, каб захаваць усе дыялёгі. Намагаемся рабіць пераклад больш прафэсійным».

«Радыё Свабода»

 

4 мая 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…