+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Андрусь Архіпенка: выбаршчыкам кажуць, што падпісвацца можна толькі за аднаго прэтэндэнта

Андрусь Архіпенка, прэтэндэнт ад «Гавары праўду» па Бабруйскай-Сельскай выбарчай акрузе №80, расказаў, што падчас збору подпісаў даводзіцца сутыкацца з недарэчнымі перашкодамі. Нягледзячы на тое, што ў СМІ даволі часта інфармуюць пра магчымасць падпісвацца за кожнага з прэтэндэнтаў, некаторых людзей пераканалі ў адваротным.

-У маёй акрузе мала сэнсу стаяць у пікетах, таму я абыходжу хаты і кватэры выбаршчыкаў штодня, — кажа Андрусь Архіпенка. — Я — адзіны прэтэндэнт па Бабруйскай-Сельскай акрузе, бо Арсеній Чыгір мяркуе зняць сваю кандыдатуру. Мой галоўны канкурэнт — дырэктар ААТ «Бабушкина крынка» Ігар Кананчук. 

kononchuk_6273

— І вось у доме №9 па вуліцы Ванцэці ў Бабруйску жыхары адмовіліся падспісвацца, «бо ўжо аддалі свае галасы». Яны расказалі, што да іх прыходзілі сябры ініцыятыўнай групы Кананчука і пераканалі, што за іншых падпісвацца нельга. Больш за тое, на вуліцы Сямёнава нам сустрэлася зборшчыца, якая заявіла, што гэта іх дом, і за мяне тут ніхто не падпішацца. Потым яна распавяла, што сяброў групы Кананчука інструктавалі агітаваць выбаршчыкаў падпісвацца толькі за гэтага прэтэндэнта.

Зборшчыкі подпісаў па Бабаруйскай — Сельскай акрузе кажуць, што ні разу яшчэ не перасякаліся з ініцыятыўнай групай Марыі Сушчанкі (дэпутатка сельскага Савету і старшыня Глушанскага сельскага выканкаму). А на падтрымку гендырэктара «Бабушкиной крынки» быў задзейнічаны адміністрацыйны рэсурс, і за яго актыўна збіраюць подпісы настаўнікі. Кожнаму з іх загадалі сабраць па 150 подпісаў. 

-Мне падаецца, у мяне маглі б быць добрыя шанцы на перамогу, бо есць шмат незадаволеных Кананчуком, — мяркуе Андрусь Архіпенка. — Я сам жыву ў межах Сельскай акругі, і гэта імпануе выбаршчыкам. Наогул, больш падпісваюцца, чым адмаўляюць. А Кананчук баіцца канкурэнцыі, і таму робіць перашкоды ў зборы подпісаў, — кажа малады прэтэндэнт у кандыдаты.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

17 июля 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…