+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Берасьце: за Караткевіч — 20 подпісаў за першую гадзіну пікету

У Берасьці пачалі працу пікеты па зборы подпісаў за прэтэндэнтаў у прэзыдэнты. Ля Цэнтральнага рынку выстаўленыя пікеты за Аляксандра Лукашэнку, Тацяну Караткевіч і Сяргея Калякіна. Апазыцыянэры кажуць, што народ падпісваецца «ахвотней, чым чакалася». 

D8893538-738E-49F1-A784-59628D0CB23D_mw1024_s_n

Актывісты каманды Тацяны Караткевіч заклікаюць народ падыходзіць:

«Моладзь, падыходзьце, пазнаёмцеся з кандыдатам, вам жыць жа ў гэтым грамадзтве…»

«Жанчына — кандыдат! Дайце шанец стаць жанчыне кандыдатам…»

Многія людзі падыходзяць, знаёмяцца зь біяграфіяй, часам уступаюць у дыскусіі:

«А за каго яна — за Расею ці за Амэрыку?» — пытаецца спадар.

«Яна за Беларусь! У нас тут Расея? У нас тут Амэрыка? У нас Беларусь тут…» — адказваюць пікетоўцы.

Другая ажыўленая пляцоўка ў Берасьці — каля кінатэатра «Беларусь». Тут зьбіраюць подпісы сябры дзвюх ініцыятыўных груп: сацыял-дэмакраты — за Тацьцяну Караткевіч, а сябры праўладнай Фэдэрацыі прафсаюзаў — за Аляксандра Лукашэнку. Пікет за Караткевіч — пад партыйным бел-чырвона-белым сьцягам.

34CDABFD-123D-468E-8323-A47762C3DB9E_mw1024_s_n

Старшыня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, які прысутнічае на пікеце, распявадае:

«Першы дзень паказаў вельмі станоўчыя вынікі. Вось за першую гадзіну мы сабралі каля 20 подпісаў. Гэта нават для нас саміх нечакана. Я лічу гэта добрым стартам».

Каля кінатэатру, распавёў Ігар Маслоўскі, раніцай паставілі крэслы, бо меркавалася, што на гэтым месцы ветэраны будуць агітаваць за Аляксандра Лукашэнку. Спадар Маслоўскі падышоў да сябраў ФПБ і папракнуў іх, навошта яны мучаюць людзей сталага веку у такую сьпёку. Урэшце вэтэраны так і не зьявіліся.

«Радыё Свабода»

23 июля 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…