+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

«Будзем змагацца альбо станем самымі пільнымі назіральнікамі!»

11 жніўня бягучага года адбылося ўсяго-наўсяго тое, да чаго асабіста я дзесьці ўнутры сябе спрабаваў быць готовы: Даніла Палянскага не зарэгістравалі ў якасьці кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па Брэсцкай-Цэнтральнай акрузе №2.

11914138_434454636744836_3772831379239448847_n - копия

Прысутнічаючы на пасяджэньні каміссіі асабіста, і я, і Даніл зрабілі выснову, што з пяці чалавек, на мой погляд ня маючых адносінаў да уладных структураў, якія падалі дакументы на рэгістрацыю па нашай акрузе, рэальным канкурэнтам дзейнічаму праўласнаму кандыдату мог стаць (не ў абразу іншым!) — толькі Даніл Палянскі! 

І гэта не «задзіраньне носу», а рэальны вынік аналізу ўсіх пратындэнтаў ад «неўлады». Бо Даніл: 

Па-першае — адзіны з іх, хто сабраў і падаў на рэгістрацію больш за 1100 подпісаў грамадзян, акрамя таго больш за 70 подпісаў нам давялося з рознай нагоды яшчэ і забракаваць: грамадзяне не зарэгістраваныя на тэрыторыі акругі, няправільна запісанныя данныя і г.д. А хто калі-небудзь займаўся вылучэньнем кандыдатаў Такім чынам, разумее, як цяжка не зрабіць тэхнічных памылак і як гэта сапраўды няпроста — сабраць подпісы, ходзячы «ад дзьверы да дзьверы» і паясняючы людзям (якія дарэчы ўвогуле «нічога ўжо ня хочуць і нікому ня вераць»!), чаму ім патрэбна падпісацца. Асабліва ў цяперашні час — калі дзеючыя дэпутаты напрыймалі законаў «аб паляпшэньні жыцьця» грамадзян Беларусі! Дзеля гэтага удзельнікам нашае каманды за няпоўны месяц давялося па-над 50 гадзінаў правестці ў пікетах пад сонцам і дажджом і абыйсьці амаль 20 000 кватэраў і асабістых дамоў Бярэсьця! Астатнія прэтэндэнты па нашай акрузе ішлі ашляхам вылучэньня ад партыяў і працоўных калектываў (на мой погляд — па-лёгкаму!).

Па-другое — стоячы ў пікеце побач з камандай дзеючага дэпутата, які з дадзеных каміссіі сабраў больш за 2900 подпісаў пры 7 (!) забракаваных камандай, мы бачылі, як людзі “жадалі“ за яго аддаваць свае подпісы: за дзьве з паловай гадзіны — адзін чалавек! Калі ў той жа час і на тым жа месцы за Палянскага — 21 подпіс! Некаторыя (нават — немаладыя) людзі спецыяльна хадзілі дадому за сваімі пашпартамі, каб паставіць за Даніла свой подпіс! Камісія нават і не прыгадала пры разглядзе дакумэнтаў пра парушэньне з боку каманды дзеючага дэпутата, аб якім мы раней паведамлялі! І яго і другога прадстаўніка ўлады удзельнікі камісіі павіншавалі з нагоды рэгістрацыі, у абодвух выпадках забыўшыся (напэўна ў спешцы!) нават за гэта як трэба прагаласаваць для парадку! Як то кажуць — па-Фрэйду!

Па-трэцяе — жывучы на тэрыторыі акругі, а ні я, а ні мае блізкія і знаёмыя нічога ня ведаем як пра дзеючага дэпутата, так і пра людзей, якія выйшлі на выбары ў якасьці кандыдатаў і, як мне здалося, былі з лёгкасьцю зарэгістраваны каміссіяй нават пры наяўнасьці сур’ёзных парушэньняў ў паданых дакумэнтах. Адзанчаю, што а ні ў якім разе не жадаю абразіць кагось з гэтых напэўна дастойных людзей!

Назаўтра падаем апеляцыю, а там, калі што: альбо будзем рэальна змагацца за месца ў парламенце каб там адстойваць правы грамадзян, альбо станем на час выбарчага працэсу самымі пільнымі назіральнікамі! І тут яшчэ невядома, што для каго будзе лепш! Уладныя месцячковыя людцы пайшлі пратоптаным шляхам.

Генадзь Яцкевіч, кіраўнік штаба Даніла Палянскага

12 августа 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…