+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Даніл Палянскі: “Мне надакучыла маўчаць!”

Даніл Палянскі, — актывіст кампаніі «Гавары Праўду», каранны берасцеец, шматдзетны бацька, індывідуальны прадпрымальнік — лічыць сябе «маленькім чалавекам», якому надакучыла маўчаць. Таму на парламенцкія выбары ен зарэгістраваў ініцыятыўную групу ў колькасці 17 чалавек. Палянскі вылучаецца па Брэсцкай-цэнтральнай выбарчай акрузе № 2.

Полянский

Аб сваім рашэньні Даніл паведаміў наступнае:

-Усё жыццё я пазбягаў ўдзелу ў палітычных рухах. Здавалася, што гэтыя важныя сходы людзей у гальштуках (трываць не магу гальштук!) Жывуць сваім, чужым для мяне, жыццём. Мне і цяпер так здаецца. Толькі ўсё часцей і часцей вынікі «лёсавызначальных» рашэнняў адбіваюцца на жыцці майго Свету — свету «маленькага чалавека». Цэлачасова растуць цэны ў крамах, на грамадскі транпорта і паслугі ЖКГ. Шэрыя ад нявыкруткі асобы людзей у цэнтрах занятасці, шматгадзінныя чэргі на мяжы, бо ў Польшчы танней, новыя падаткі.

Даніла падтрымлівае лозунг кампаніі «Гавары Праўду» — «Мірныя перамены! Дабрабыт у кожны дом!». Ен лічыць, што асноўнай тэмай дзейнасьці беларускіх заканадаўцаў павінна быць менавіта барацьба за канкрэтныя інтарэсы людзей, за адказнасць улады перад грамадзянамі, за змену законаў, якія павінны працаваць на карысць грамадства.

— Я лічу: галоўная бяда нашай краіны заключаецца ў тым, што ўлада жыве ў сваёй Беларусі, а мы — ў сваёй. Улада не ведае (не жадае ведаць?) пра нашыя праблемы, а маўчанне грамадзян ўспрымае, як масавае адабрэнне сваім дзеянням. Выканаўчая ўлада павінна быць выбарнай, а не прызначальнай, і абавязаная адказваць за свае абяцанні і дзеянні, павінна быць падкантрольнай тым, хто яе выбірае і падтрымлівае. Толькі такім чынам, нарэшце, паняцці «Дзяржава» і «Краіна» стануць адзіным цэлым для «маленькага чалавека», — кажа Палянскі.

www.zapraudu.info

4 июля 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…