Усё, што вы хацелі б ведаць пра грамадзянскую кампанію “Гавары праўду!” у пытаннях і адказах.
На якія грошы фінансуецца кампанія?
Любая кампанія патрабуе грошай. І нам патрэбны сродкі для таго, каб звярнуцца да людзей. Мы гэтыя сродкі знайшлі. У асноўным – гэта дабрачынныя ахвяраванні тых, хто зацікаўлены ў развіцці Беларусі. Іх імёны не называюцца, таму што ў нашым грамадстве небяспечна адкрыта распараджацца сваімі грашыма, тым больш калі яны выдзелены на грамадзянскія ініцыятывы.
Кампанія – на рускай мове. Чаму?
Мы – грамадзянская кампанія. Мы будзем размаўляць на абедзьвух мовах, якія існуюць у нашым грамадстве. Першая акцыя – з паштоўкамі “Гавары праўду”! – была рускамоўнай. Надалей мы плануем выкарыстоўваць тую, на якой да нас звяртаюцца грамадзяне. Матэрыялы на сайце zapraudu.info таксама будуць размяшчацца як на рускай, так і на беларускай мовах.
Какое отношение кампания имеет к Администрации президента?
Наша первая открытка «Говори правду» содержала отсылку к Администрации президента. Потому что каждый гражданин имеет право на решение его проблем ответственными за это административными органами. Администрация президента для кампании в целом и для каждого из ее участников – структура, где обязаны решать проблемы. Мы предложили сказать правду и отправить ее на адрес Администрации, чтобы привлечь ее внимание к конкретным острым проблемам. Будь то неработающие зимой батареи, отсутствие автостоянки или строительство гаражей на месте детской площадки.
Чаму кампанія называецца "Гавары праўду"?
Па-першае, гаварыць праўду – гэта наогул добра. Па-другое, праўда вырашае праблемы. Праўда - гэта прызнанне рэальных фактаў. Калі вы няўтульна сядзіце на крэсле з цвіком і думаеце "А можа так і трэба?", праўда ў тым, што:
а) вы сумняваецеся ў тым, што так трэба;
б) вам няўтульна;
в) прычына няўтульнасці ў цвіку.
Верагодна, сітуацыя выправіцца, калі гэта ўсвядоміць і дастаць цвік.
Таму што праўда – гэта факты. Факты – падстава , каб звяртацца да адмысловых структур, якія могуць і павінны іх вырашаць. Калі навучымся глядзець праўдзе ў вочы, знойдзем і рашэнні, як змяніць краіну да лепшага.
Што для вас праўда і дзе яе шукаць?
Праўда і сапраўды вельмі шырокае паняцце. Мы разглядаем праўду найперш у інфармацыйнай прасторы. А дзе шукаць яе – будзем вырашаць разам. Найперш мы шукаем няпраўду, альбо факты, якія замоўчваюцца. Бо схаваная праўда – таксама мана. Сыходзячы з таго, хто, што і навошта прытойвае ці падае зусім у нерэальным святле – вынікаюць і шляхі вырашэння праблемаў. Спачатку факт трэба зафіксаваць, для гэтага ў прыватнасці і створаны наш сайт. Потым – вызначыць механізмы вертыкалі, дзе адказныя за вырашэнне гэтых пытанняў, потым – падаць скаргі ў адпаведныя інстанцыі, далучыць у выпадку патрэбы журналістаў, юрыстаў, актывістаў кампаніі.
З якімі палітычнымі сіламі вы звязаны?
Мы не звязаны з аніякай палітычнай сілай. Мы - грамадзянская кампанія. Але мы будзем рады трымацца праўды разам – незалежна ад палітычных поглядаў. Мы ўпэўнены, – факты маны замінаюць эфектыўнай працы ўсіх зацікаўленых у лепшым, больш якасным жыцці.
Пра запланаваныя акцыі мы будзем паведамляць у адмысловай рубрыцы на нашым сайце. Пра вынікі нашай працы – у рубрыцы “Праўда працуе”.
| Все новости | |
| Категории: | |
| Города: |
в Минск-Арене задержаны активисты #zapraudu. причину не сообщили. везут в Центральный РОВД 25 минут 59 секунд назад