+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Дзмітрыеў: Калі ўлады не могуць рэагаваць на расейскую пагрозу – ім трэба сыходзіць (вiдэа)

2 красавіка афіцыйна абвешчана Днём яднання народаў Беларусі і Расеі. Але ўжо відавочна, што радаснага ў гэтым свяце мала, а вось пагрозаў наадварот шмат. Пра гэтае «свята скрозь зубы» гаворым з намеснікам кіраўніка кампаніі «Гавары праўду» Андрэем Дзмітрыевым.

«Калі ўлады не могуць рэагаваць на пагрозу з боку Расеі, то трэба сыходзіць. І даваць месца тым, хто гатовы спрабаваць, хто гатовы нешта рабіць. Бо байка, якую пачынаюць казаць улады, што пры змене ўлады сюды абавязкова ўвойдуць расейскія войскі – няпраўда! Пуцін як бы не называў у прапагандзе Парашэнка, але сустракаецца з ім і цісне яму руку. Калі тут будзе ўлада, якая прыйшла праз нармальныя выбары, калі тут будзе кансалідаваная думка грамадства – ніхто сюды не ўвядзе войскі. Будуць дамаўляцца», – заявіў у эфіры праграмы «Размова Калінкінай» Андрэй Дзмітрыеў.

 

«Белсат»

2 апреля 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…