+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Дзьмітрыеў заклікаў да «сымэтрычнага адказу» на справу Джона Сільвэра

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці падчас круглага стала, прысьвечанага справе Джона Сільвэра, стварылі аргкамітэт «Свабоду Эдуарду Пальчысу».

джон сильвер

Джон Сільвер — псэўданім Эдуарда Пальчыса, стваральніка сайта 1863x.com. Ён быў затрыманы 23 студзеня ў Бранскай вобласьці Расеі пры перасячэньні расейска-ўкраінскай мяжы і з гэтага часу знаходзіцца ў бранскай турме.

У Беларусі супраць Джона Сільвэра распачатыя дзьве крымінальныя справы: паводле артыкула 130 ч. 1 (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасьці) і артыкула 343 ч.2 (распаўсюд парнаграфіі).

Адзін з лідараў «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў выказаў меркаваньне, што справа Джона Сільвэра выключная, яна дэманструе, наколькі ўважліва Расея адсочвае сытуацыю ў беларускай інфармацыйнай прасторы.

«Што можна ў гэтай сытуацыі зрабіць? Найперш, безумоўна, трэба дамагацца экстрадыцыі. Усё ж такі, калі ён будзе тут, гэта будзе прасьцей — у Бранску мы ніколі ня будзем ведаць, што адбываецца.

Па-другое, трэба спрабаваць праціснуць гэтую тэму праз АБСЭ і Раду Эўропы, бо Расея і там, і там зьяўляецца сябрам.

Па-трэцяе, важна ўнутры Беларусі зрабіць незалежную камісію з гісторыкаў, якія б далі ацэнку таму, што пісаў Сільвэр. Бо, зразумела, зараз шмат хто будзе казаць, што ён нібыта распальваў нянавісьць паміж народамі.

Але тое, што ён пісаў, можна падаць і зь іншага боку: мы ведаем, што гэты чалавек вельмі добра ведаў гісторыю, і ён спрабаваў паказаць іншую гісторыю, якая расейцам можа і не падабацца. І было б добра, калі б паважаныя гісторыкі далі ацэнку таму, што ён пісаў.

Тым больш, трэба разумець, што нават калі экстрадыцыя адбудзецца, тут яго будуць судзіць, і грамадзкі ціск у гэтым пытаньні патрэбны», — лічыць адзін зь лідараў «Гавары праўду».

Дзьмітрыеў адзначыў таксама, што калі расейскі бок працуе зь беларускай інфармацыйнай прасторай, то на гэтыя дзеяньні трэба даць свой адказ —дамагчыся забароны ў Беларусі шавіністычных расейскіх сайтаў кшталту «Спутник и погром».

«Было б добра зьдзейсьніць сымэтрычныя дзеяньні — падаць заяву ў нашу Генпракуратуру, каб забараніць гэты сайт на тэрыторыі Беларусі», — падкрэсьліў палітык.

АД круглый стол

Акрамя Андрэя Дзьмітрыева, у круглым стале ў Менску, прысвечанай Джона Сільвера, ўзялі ўдзел Павал Севярынец, Зьміцер Дашкевіч, Валер Шчукін, Вольга Мікалайчык, Ільля Дабратвор і іншыя прадстаўнікі беларускай грамадзкасьці.

Удзельнікі круглага стала прызналі, што падтрымліваць Эдуарда Пальчыса абʼектыўна перашкаджае абмежаванасьць інфармацыі пра ягоную справу і нежаданьне сваякоў зрабіць гэтую справу публічнай. Таму, перш за ўсё, грамадзкасьць павінна высьветліць, у якім стане ягоная справа — ці прадʼяўлена яму абвінавачаньне расейскімі сьледчымі, ці плянуецца экстрадыцыя.

«Радыё Свабода»

22 апреля 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…