+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

“Гавары Праўду” пачне святкаванне з Гарадзеншчыны

25 лютага грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” спаўняецца  шэсць гадоў.

Бондарчук

За гэты час за спінай кампаніі – дзве прэзідэнцкія, парламенцкая і мясцовая выбарчыя кампаніі, сотні лакальных ініцыятываў і дапамога канкрэтным людзям. З нагоды дня народзінаў кампаніі, у Гародню завітаюць яе лідары – Таццяна Караткевіч і Андрэй Дзмітрыеў.

На сустрэчу запрашае рэгіянальны каардынатар кампаніі Зміцер Бандарчук. Плануецца найперш абмеркаваць кошты камунальных паслугаў:

— Тэмай павышэння тарыфаў ЖКГ вельмі незадаволены нават прэзідэнт, таму я думаю гэтае пытанне непакоіць вельмі шмат людзей і тое, што гэтае пытанне ўздымаецца на тэлебачанні ў вельмі рэзкай форме сведчыць пра тое, што мноства людзей зацікаўленыя ў тым, каб абмеркаваць і зразумець галоўнае: што такое 100% тарыф на паслугі ЖКГ, як ён фармуецца і што будуць рабіць з тымі падаткамі, якія раней ішлі на каменсаванне гэтых жа паслугаў.

Пачатак сустрэчы з лідарам кампаніі “Гавары праўду” у Гародні: 25 лютага а 18-й гадзіне па адрасе вуліца Будзёнага 48а.

«Радыё Рацыя»

23 февраля 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…