+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

«Гавары праўду» прапанавала ўладам стварыць Нацыянальны ўнівэрсытэт

Гэтую ініцыятыву адзін зь лідэраў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў агучыў 13 красавіка на сустрэчы са старшынём сталай камісіі Савету Рэспублікі па адукацыі, культуры, навуцы і сацыяльным разьвіцьці Мікалаем Казараўцом.

Казаровец«Я нагадаў старшыні камісіі, што стварэньне Нацыянальнага ўнівэрсытэту ўваходзіла ў перадвыбарчую праграму Тацяны Караткевіч. І што было для мяне нечакана і прыемна — падалося, што спадар Казаравец разумее: такі ўнівэрсытэт патрэбны. Але, на думку старшыні камісіі, мы пакуль не гатовыя для адкрыцьця паўнавартаснага ўнівэрсытэту. Не хапае, асабліва ў тэхнічных спэцыяльнасьцях, беларускамоўных матэрыялаў, выкладчыкаў, дасьледчыкаў. Але рухацца ў гэтым кірунку трэба.

Таму мы прапанавалі: давайце пачнём зь беларускамоўнага факультэту ў БДУ. Падрыхтавацца і адкрыць цалкам беларускамоўны факультэт. А затым памалу прыйдзем і да Беларускага нацыянальнага ўнівэрсытэту», — распавёў Андрэй Дзьмітрыеў.

Падчас сустрэчы абмеркавалі яшчэ дзьве тэмы — «чорныя сьпісы» ў культуры і супрацоўніцтва Міністэрства культуры з грамадзянскай супольнасьцю ў межах Году культуры. Пра актуальнасьць гэтага яскрава сьведчыць сёньняшняя інфармацыя, што дзесяціразовага чэмпіёна сьвету Віталя Гуркова звольнілі зь Міністэрства спорту і турызму за ўдзел у гурце Brutto, а Міністэрства культуры канцэнтруецца выключна на дзяржаўных праграмах, пакідаючы па-за ўвагай недзяржаўных прапагандыстаў беларускай культуры.

На дадзены момант кіраўнікі, эксперты і актывісты кампаніі «Гавары праўду» абышлі ўсе без выключэньня камісіі Палаты прадстаўнікоў і тры зь пяці камісіяў Савету Рэспублікі.

«Радыё Свабода»

Фота — Sputnik.by

14 апреля 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…