+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

«Гавары праўду» супраць правацэнтрыстаў

«Правы цэнтар», у які ўваходзяць Аб’яднаная грамадзянская партыя, аргкамітэт дзеля стварэньня партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі і рух «За свабоду», прапанаваў усім дэмакратычным сілам Беларусі стварыць адзіны сьпіс дэмакратычных кандыдатаў на восеньскія выбары ў Палату прадстаўнікоў.

Дзьмітрыеў

«У гэтай прапановы ёсьць і адваротны бок», — сказаў сёньня Свабодзе лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў:

«Сэнс сёлетняй выбарчай кампаніі — дайсьці да як мага большай колькасьці людзей. І што яшчэ важна, гэта можна зрабіць некалькі разоў.

Зыходзячы з нашага досьведу мінулагодняй прэзыдэнцкай кампаніі, магу сказаць: нішто так добра не працуе (тым больш у сытуацыі абмежаваных рэсурсаў) дзеля ўзьдзеяньня на выбарцаў, як тэлебачаньне.

Кандыдаты, якія зарэгіструюцца на парлямэнцкія выбары, будуць мець 5 хвілін на выступ і яшчэ плюс 7 хвілін, калі будуць адбывацца дэбаты. Таму, чым больш будзе людзей, якія будуць казаць пра неабходнасьць пераменаў і рэформаў, тым больш, умоўна кажучы, просты беларус будзе мець шанцаў пабачыць на дзяржаўным экране альтэрнатыўную думку».

«А адзіны сьпіс якраз і скрадзе ў дэмакратычных незалежных кандыдатаў гэтую ўнікальную магчымасьць праз тэлебачаньне дагрукацца да беларусаў», — падвёў вынік Дзьмітрыеў.

Адзін з лідараў кампаніі таксама падкрэсліў, што «Гавары праўду» ўжо даўно вызначылася, што мы за дыялёг і каардынацыю кандыдатаў, каб для вонкавага гледача выглядала, што ў альтэрнатывы шмат лідэраў, шмат розных твараў.

«Мы лічым гэта добрым. І таму сёньня ня бачым сэнсу ў тым, каб штучна абмяжоўваць колькасьць нашых кандыдатаў», падкрэсліў Дзьмітрыеў.

«Радыё Свабода»

28 апреля 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…