+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

“Гэта не дапамагае зменам у Беларусі, калі краіну называюць апошняй дыктатурай Еўропы”

30 лістапада ў офісе “Гавары праўду” адбылася сустрэча са старшыней прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын.

esdtuprsh_g

— Зараз прадстаўнікі ўлады і грамадзянскай супольнасці могуць сядзець за адным сталом і не кідацца яйкамі адзін у аднаго, а весці перамовы! Але для Еўрапейскага Саюза па-ранейшаму важна, каб Беларусь прытрымлівалася еўрапейскіх каштоўнасцяў. Бо сам прзідэнт Лукашэнка падкрэсліваў, што Беларусь – у цэнтры Еўропы. Напрыклад, смяротнае пакарнне абсалютна непрымальнае для нас, — так ахарактэрызавала сённяшнюю грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі спадарыня Віктарын.

3xjyopy0-74

Прысутныя задавалі шмат пытанняў: пра Балонскі працэс, кошты шэнгенскіх віхаў для беларусаў, уваходжанне Беларусі ў ЕС, развіцце ўзаемаразумення паміж культурамі, станаўленне дэмакратыі ў Германіі.

rxg2q_f2kxe

Адзін актывіст “Гавары праўду” пацікавіўся, чаму ЕС прымае вялікую колькасць нелегальных мігрантаў, у той час як беларусу, які жадае працаваць, уладкавацца вельмі цяжка.

— Я не прымаю выраз “сацыяльныя паразіты”. Напрыклад, сірыйцы – гэта ўцекачы ад вайны, а не эканамічныя мігранты. І мы абавязаны даць ім прытулак. А для беларусаў есць магчымасць атрымоўваць стыпендыі, удзельнічаць у стажыроўках і праграмах абмену, — адказала Андрэа Віктарын.

6kphqsp7n-g

У адказ на пытанне, якія тэндэнцыі яна зараз бачыць у Беларусі, страшыня прадстаўніцтва ЕС адзначыла:

— Беларускі народ – вельмі добры, але трэба развіваць дэмакратыю знізу. Грамадзянская супольнасць павінна знайсці смеласць заявіць пра сябе і навучыцца прэзентаваць сваі ідэі. Гэта не дапамагае зменам у Беларусі, калі краіну называюць апошняй дыктатурай Еўропы. Трэба разумець, што змены адбываюцца паступова, крок за крокам.

zbk7evewgaw

На сустрэчы прысутнічалі каля 40 чалавек, прычым не тольеі актывісты “Гавары праўду”, але і “Моладзі БНФ”, “Здзіночання беларускіх студэнтаў” і антынаркатычнага руху.

Андрэй Ігнатовіч, www.zapraudu.info

1 декабря 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…