+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Горадня: «Пяць маладых дзяўчат, якія зьбіралі подпісы за Лукашэнку, падпісаліся за Караткевіч»

На Гарадзеншчыне працягваюць зьбіраць подпісы пераважна за трох кандыдатаў: Тацяну Караткевіч, Анатоля Лябедзьку і Аляксандра Лукашэнку. Зьбіральнікі подпісаў стаяць у пікетах і ходзяць па кватэрах. Распавядаюць, што даводзіцца сустракацца з самымі рознымі сытуацыямі.

Напрыклад, зьбіральнік подпісаў за Караткевіч Эдвард Дзьмухоўскі працэс у цэлым характэрызуе даволі пазітыўна: маўляў, стаім пад бел-чырвона-белым сьцягам і ніхто за гэта не карае, людзі подпісы ставяць, часам пытаюцца — калі вас адсюль прагоняць? Часам даводзіцца выслухоўваць і лаянку ў свой бок, але пазытыўныя эмоцыі пераважаюць. Нядаўна здарыўся выпадак, які, паводле Дзьмухоўскага, ніколі не забудзецца.

— Ну вось, маладыя дзяўчаты, якія зьбіраюць подпісы за Лукашэнку, падышлі да мяне і паставілі ўпяцёх подпісы за Караткевіч. Яны студэнткі, і подпісы іх паслалі зьбіраць, напэўна, пад прымусам. Але яны падышлі і паставілі за нашага кандыдата.

Зьміцер Бандарчук, каардынатар каманды Караткевіч у Горадні, кажа, што падчас збору подпісаў даводзіцца сутыкацца з самымі рознымі чалавечымі праявамі. Найчасьцей гэта апатыя. Але ён паведамляе, што сустракаюцца ў электарату і іншыя цікавыя рэакцыі.

— Я нават ня ведаю, ці можна казаць пра гэта ў эфіры, але людзі часам пасылаюць нас у самай нецэнзурнай форме. А самае прыемнае — калі выбарцы адразу ведаюць, чаго мы прыйшлі, ведаюць нашага кандыдата і разам з нашымі зьбіральнікамі подпісаў абыходзяць усе кватэры ў сваім пад’езьдзе і выступаюць у якасьці агітатара за нашага кандыдата.

F2D7E65A-031D-449C-BFAC-4BC731FC8136_w640_r1_s

«Радыё Свабода»

13 августа 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…