+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Ініцыятыўная група Караткевіч сабрала больш за 8 тысяч подпісаў

Па стане на вечар 27 ліпеня, Ініцыятыўная група па вылучэнню Таццяны Караткевіч на пасаду прэзідэнта Беларусі сабрала больш за 8 тысяч подпісаў, пачынаючы з 23 ліпеня. Пра гэта паведаміў кіраўнік групы і лідар руху «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў. Паводле яго слоў, найбольшы вынік даюць пікеты на вуліцах вялікіх гарадоў, а не пакватэрны абход. «Не таму, што людзі нас слаба падтрымліваюць, а таму, што летам дамы стаяць пустыя», — адзначае Дзмітрыеў.

У бліжэйшыя два тыдні ўдзельнікі ініцыятыўнай групы Караткевіч будуць абыходзіць людзей, якія раней ставілі свае подпісы ў рамках кампаніі «Народны рэферэндум». Актывісты адзначаюць, што ў рэгіёнах людзі часта цікавяцца кандыдатам, але баяцца ставіць подпіс.

11698862_10153464359710040_3233750762774062156_n

Таксама 27 ліпеня ініціыатыўная група Таццяны Караткевіч правяла ў Мінску два пікеты ў сувязі з 25-ай гадавінай прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Сама кандыдат наведала абодва пікеты, пры гэтым яна і суправаджаючыя яе актывісты і прыхільнікі перамяшчаліся на роварах.

11796211_911839765550178_8988468888868859024_n

Тое, што выбаршчыкі зацікаўленыя ў кандыдатуры Таццяны Караткевіч, паказвае і эксперымент, які быў праведзены журналістамі Еўрарадыё ля мінскага Ўніверсама Цэнтральны. За гадзіну назірання і фіксацыі на відэакамеру да пікета Аляксандра Лукашэнкі падышло пяць чалавек, а да пікета Караткевіч — 34.

29 июля 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…