+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Іван Шэга. Непатапляльныя

«Мяркую, што разам з ім (Лукашэнкам) пасля гэтых выбараў давядзецца фінішаваць і некаторым кіраўнікам беларускіх дэмакратычных партый, якія не выканалі даручэнняў шараговых членаў па абранні адзінага кандыдата ад апазіцыі і практычна ўхіліліся ад сваіх наўпроставых абавязкаў — даць выбаршчыкам дастойнага кандыдата, які б змог рэальна скласці канкурэнцыю А. Лукашэнка».

koalicia

На жаль, мае меркаванні былі памылковымі. І ўся справа тут у тым, што ў Беларусі выведзена свая, асобая парода палітыкаў. Асноўная іх асаблівасць — яны непатапляльныя. Гэта тычыцца і праўладных палітыкаў, і, у аднолькавай меры, апазіцыйных. Лукашэнка — банкрут ва ўсіх сваіх намаганнях запусціць заводы і зрабіць шчаслівымі беларусаў, але працягвае кіраваць краінай, бо лічыць, што яго няма кім замяніць. Кіраўнікі апазіцыйных партый (усіх без выключэння) падчас падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў паказалі сваю абсалютную няздольнасць дамаўляцца і ўвогуле да нейкіх элементарных канструктыўных дзеянняў, але зноў заклікаюць нешта рабіць, і, канешне ж, пад іх кіраўніцтвам.

Нешта не чуваць было сур’ёзных “разбораў палётаў” пасля заканчэння поўнасцю прайгранай выбарчай кампаніі, прычым без якіх-небудзь сур’ёзных намаганняў з боку ўлады. Падаецца, што лідары дэмакратычных партый пагадзіліся з паразай яшчэ да яе пачатку. Больш за тое, з-за ўласных амбіцый і непрафесіяналізму, яны спарадзілі дадатковыя праблемы ў дэмакратычным асяродку, звязаныя з жаданнем асобных асоб, ці то ўласным, ці то пэўных службаў, любой цаной трапіць у “палатку”. Цяпер яны гатовыя нас весці да новых паразаў, сцвярджаючы, што для гэтага трэба толькі стварыць новую кааліцыю, бо ў папярэдняй яны памыліліся. Створаная новая кааліцыя, вядома ж, разваліцца, ці атрымае яшчэ большую паразу, але ініцыятары яе атрымаюць свой бонус — падтрымку ад Еўропы. Вось такі цыкл: галоўнае — імітацыя дзейнасці.

Што ж мы, шаноўныя, такія даверлівыя? Як бы і не дурні зусім, а заслухаемся, як нам лухту ўпіхваюць, і аж заходзімся ад радасці. Гэта зноў жа тычыцца і дэмакратаў, і «фанатаў цвёрдай беларускай рукі». Магчыма, гэта такая наша генетычная асаблівасць — жадаць быць падманутымі. Канешне, крытыкаваць заўсёды значна лягчэй, чым прапанаваць нешта канструктыўнае. Але добра вядома, што калі не ведаеш, што рабіць, заўсёды трэба спыніцца і ўсё абдумаць. Магчыма, найлепшае тваё дзеянне — узяць паўзу і вытрымаць некаторы час без мітусні, асабліва ў выпадку, калі гэты час гуляе супраць твайго суперніка. А зараз менавіта такая сітуацыя: і эканамічная, і палітычная. Ёсць у нас палітычныя партыі на любы густ: ад правых да ліберальных і левых. Вось і працуйце з выбаршчыкам, шаноўныя, змагайцеся за яго ўжо зараз. І не важна, якія лічбы напішуць вам у пратаколах, перамагайце ў сэрцах людзей. Бо прыбліжаюцца часы пераменаў.

«Газета Слонімская»

20 декабря 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…