+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Кандыдаты ад «Гавары праўду» зьбіраюць подпісы і пад дзяржаўным сьцягам, і пад БЧБ

У сацсетках зьявілася фота кандыдата ад «ГП» Яраслава Журыка, які зьбірае подпісы каля ўнівермага «Беларусь»у Менску пад дзяржаўным сьцягам і сьцягам «Гавары праўду».

Журік пікет

Сітуацыю пракаментаваў лідар «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў:

— Ёсьць таксама іншы фотаздымак гэтага пікету, дзе ёсьць бел-чырвона-белы сьцяг і чырвона-зялёны сьцяг, Проста яны тады вывесілі чырвона-зялёны сьцяг і не пасьпелі яшчэ вывесіць бел-чырвона-белы, бо не знайшлі і паехалі купіць. Гэта была такая ініцыятыва кандыдата. Мы ня супраць выкарыстаньня ў пікетах „Гавары праўду“ дзяржаўнага сьцяга, але толькі разам зь бел-чырвона-белым сьцягам. Ідэалёгія „Гавары праўду“ заснавана на прыняцьце ўсёй гісторыі Беларусі — і пэрыяду БССР, і пэрыяду БНР, і ВКЛ. Для нас гэта ўсё ёсьць пацьверджаньнем права Беларусі на сваю дзяржаву. Таксама гэта дыялёг: сёньня і прыхільнікі чырвона-зялёнага сьцяга, і бел-чырвона-белага сьцяга павінны размаўляць. Павінен быць дыялёг, бо інакш мы Беларусь не збудуем. Калі мы хочам ісьці наперад, то трэба зразумець, што Рэспубліка Беларусь уключае ў сябе і чырвона-зялёны сьцяг, і бел-чырвона-белы сьцяг. Таму наша пазыцыя такая: хочаце чырвона-зялёны — на здароўе. Але разам зь бел-чырвона-белым.

Між іншым сябры каманды Яраслава Журыка абсталявалі пікет бел-чырвона-белым сцягам і працягваюць збіраць подпісы і знаёміць выбаршчыкаў з прэтэндэнтам

«Радыё Свабода»

11 июля 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…