+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Караткевіч і Лябедзька сустрэліся на сьвяточным пікеце ў Берасьці

На найбольш ажыўленай вуліцы Берасьця 1 жніўня адбыліся масавыя гуляньні з нагоды Дня гораду. Сябры ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта Тацяна Караткевіч і Анатоль Лябедзька зладзілі пікеты па зборы подпісаў.

Пры гэтым абодва прэтэндэнты на кандыдата ў прэзыдэнты вырашылі асабіста паўдзельнічаць у сьвяточных пікетах у Берасьці. На сьвята тысячы берасьцейцаў выйшлі на вуліцу, многія фатаграфаваліся сем’ямі з Тацянай Караткевіч, іншыя – слухалі прамовы Анатоля Лябедзькі праз мэгафон.

A4A34182-12B6-45E9-B9A8-920FBB985BAC_w640_s

 

710536130_55119_2714187522359455240

812338612_13052_1032233529015815570

 

На самым пачатку пікетаваньня, калі яшчэ не было масавых гуляньняў, ля пікетаў Лябедзькі і Караткевіч зьявіўся чалавек у касьцюме «піцы», які хадзіў вакол зборшчыкаў подпісаў. Да яго падышоў хлопец з ініцыятыўнай групы Караткевіч і прапанаваў паставіць подпіс. «Піца» адмовіўся, спаслаўшыся, што пашпарту ня мае, і адышоў крыху далей.

A053B7FC-9A06-46C7-9D20-D2E6260351AD_w640_r1_s

Каля пікетаў дзяжурылі міліцыянты, асобы ў цывільным, а галоўны ідэоляг Берасьцейшчыны Леанід Цупрык таксама наведаў пікеты і азнаёміўся зь інфармацыяй на стэндах. Міліцыянты хоць і сачылі за пікетамі, але зусім ня ўмешваліся, адзіную правакацыю зладзіў нецьвярозы мінак, які выказаў прэтэнзіі да бел-чырвона-белых сьцягоў сацыял-дэмакратаў.

Напрыканцы дню сябры каманды Тацяны Караткевіч паведамілі, што за дзень за прэтэндэнтку на прэзідэнцкую пасаду быў сабраны 521 подпіс.

У часе пікетаваньня ў цэнтры Берасьця адбываўся карнавал, хадзілі персанажы ў старажытных касьцюмах, або блазны на хадулях, якія весялілі дзяцей.

5E5F633B-280C-4FD5-9B75-5BECF0A873AC_w640_s

«Радыё Свабода»

2 августа 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…