+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Караткевіч: Калі за мяне прагаласуе большасьць, ва ўладаў ня будзе магчымасьці сфальсыфікаваць выбары

Кандыдат на прэзыдэнта Тацяна Караткевіч сустрэлася з выбаршчыкамі ў Івацэвічах і Бярозе. У абедзвюх гарадах на сустрэчу з кандыдаткай прыйшлі прыблізна сто чалавек.

Береза -30-09-1

Людзі ня толькі пыталіся аб праграме кандыдата, але і зьвярталіся па дапамогу ў вырашэньні сваіх асабістых праблемаў. Так, у Івацэвічах вельмі эмацыйна выступіла жанчына, якая баіцца страціць жыльлё. У Бярозе на сустрэчу прыйшла сям’я Якушыкаў, якую мясцовыя ўлады пазбавілі пляца ў цэнтры гораду.

Большасьць пытаньняў выбаршчыкаў тычыліся сітуацыі ў эканоміке. У абодвух гарадах пыталіся думкі Тацяны Караткевіч пра падатак на дармаедзтва.

«Гэты падатак павінен быць адменены», — адназначна заявіла кандыдатка.

Ивацевичи-30-09-2

Цікавіла людзей і пытаньне, як абараніць свае галасы. Тацяна Караткевіч сказала, што трэба ўсім прыйсьці і прагаласаваць за яе:

«Тады ва ўладаў ня будзе магчымасьці сфальсыфікаваць выбары, калі за мяне прагаласуе відавочная большасьць».

Радыё Свабода

30 сентября 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…