+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Караткевіч: Лукашэнка зрабіў крок насустрач Эўразьвязу (дапоўнена)

политз_391747171113762896

Прэтэндэнтка на пасаду прэзыдэнта Тацяна Караткевіч пракамэнтавала Радыё Свабода сёньняшняе вызваленьне палітвязьняў:

«Гэта найлепшая навіна, якая магла быць. Я вельмі радая за сем’і, родных, тых, хто ўсе гэтыя гады чакаў, спадзяваўся, верыў. Гэта было складанае выпрабаваньне.

Лукашэнка зрабіў крок насустрач Эўрапейскаму Зьвязу. Гэта ў першую чаргу з-за складанай эканамічнай сытуацыі.

Гэта вельмі правільны крок, які дазволіць разьвіваць адносіны паміж Эўрапейскім Зьвязам і Беларусьсю, што ў сёньняшніх умовах зьяўляецца пытаньнем нацыянальнай бясьпекі. Таксама гэта можа адкрыць для Беларусі новыя магчымасьці фінансавай дапамогі ад міжнародных арганізацый. Важна, каб і ў будучыні ў нас не зьявіліся новыя палітычныя зьняволеныя, а будучыя выбары прайшлі сумленна і адкрыта. Гэта сёньня трэба не Лукашэнку, гэта трэба ўсёй Беларусі».

Пасля кіраўнік выбарчага штабу Таццяны Караткевіч Анрэй Дзмітрыеў паведаміў, што «пытаннье аб супрацоўніцтве з Міколай Статкевічам будзе вырашацца пасля таго, як стануць вядомы вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, бо вызваленне палітвязняў стала вялікай нечаканасцю, і планаў супрацоўніцтва з імі у каманды Караткевіч не было». Па словах Дзмітрыева, «Таццяна Караткевіч плануе сустрэцца са Статкевічам у прыватным парадку пасля 26 жніўня, калі яна вернецца з-за мяжы». 

«Радыё Свабода»

22 августа 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…