+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Караткевіч пра свайго мужа і сэксізм Лукашэнкі

Аляксандар Лукашэнка назваў кандыдатку ў прэзыдэнты Тацяну Караткевіч «чалавекам у спадніцы», а яе мужа Віталя Караткевіча — «скрайнім апазыцыянэрам» і «зуброўцам».

Тацяна Караткевіч пракамэнтавала Радыё Свабода выказваньні свайго канкурэнта.

— Ці сапраўды ваш муж быў у «Зубры»? Распавядзіце ўжо ўсю праўду пра вашага мужа.

— Муж як муж. Калі быў студэнтам, далучыўся тады да кампаніі «Зубар». Цяпер ён муж, тата, супрацоўнік і мая падтрымка.

Калі казаць пра кіраваньне краінай, то мне здаецца, што людзі ўжо наеліся гэтага «кумаўства», калі на службу ідуць людзі — адзін сват, другі брат, трэці сусед. Менавіта таму я кажу, што трэба даць магчымасьць працаваць прафэсіяналам.

— Аляксандар Лукашэнка сумняецца, што «чалавек у спадніцы» можа кіраваць дзяржавай. Як пракамэнтуеце гэтае выказваньне?

— Першая рэакцыя — гэта сэксісцкае выказваньне. Сёньня жанчыны могуць усё. І кіраваць краінай, і руліць у сем’ях, і кіраваць прадпрыемствамі, адкрываць свой бізнэс. Я нават бачыла жанчын, якія будуюць дамы. Таму лічу, што самае галоўнае — гэта матывацыя і прафэсіяналізм. Пры роўных умовах для жанчын і для мужчын. Наша грамадзтва для гэтага гатовае. Усе казалі і паказвалі мне сацапытанкі, што перад пачаткам выбарчай кампаніі людзі казалі, што ня бачаць у кіраўніцтве жанчыну… Але прэтэндэнта не было. А цяпер ёсьць жанчына, якая зьяўляецца часткай пасьпяховай каманды. Мы сабралі 100 тысяч подпісаў, правялі актыўную агітацыйную кампанію, сабралі прафэсійную каманду. І цяпер, калі людзі бачаць кандыдата, яны ўжо па-іншаму на гэта глядзяць. Яны кажуць — так, можа.

— Чаму Аляксандар Лукашэнка раптам так жорстка выказаўся пра вашу кандыдатуру?

— Першае, чаго хацела сёньня ўлада, — каб гэтыя выбары прайшлі безальтэрнатыўна. А тут такая сытуацыя, што ён быў вымушаны казаць, што ў яго ёсьць канкурэнт. І тое, што сёньня адбылося з датэрміновым галасаваньнем, то ўпершыню такая яўка. Зроблена гэта з дапамогай адміністрацыйнага рэсурсу. Пра гэта людзі самі кажуць, пішуць у сацсетках. Яўка нават на датэрміновым галасаваньні перавышаная ў тры разы. Мой канкурэнт паталягічна баіцца простай, празрыстай канкурэнцыі. Гэта адлюстроўваецца ў тым, што яны супраць таго, каб быў другі тур.

«Радыё Свабода»

11 октября 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…