+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Караткевіч: Размовы пра “кішэнную апазіцыю” трэба спыніць. Гэта людзей не турбуе

Лідар кампаніі “Гавары праўду” падвяла рысу пад сваёй выбарчай кампаніяй, параўнала яе з кампаніяй прэзідэнцкай, выказалася наконт “кішэннай апазіцыі» і падзялілася ідэямі супрацы з дзвюма прадстаўніцамі дэмакратычных сіл у парламенце.

karatkevisz-4

Размова цалкам

Восем асноўных цытат Таццяны Караткевіч:

“Трошкі крыўдна, што не прайшла. Але яшчэ год таму мы вызначыліся, што для нас гэта палітычны марафон дзеля мірных пераменаў, закліканы прасоўваць нашу праграму. Таму і настрой адпаведны, бо на наступны дзень пасля выбараў пачаўся новы этап кампаніі”.

“Немагчыма даведацца колькі чалавек сапраўды прагаласавала за мяне, колькі за іншых кандыдатаў. На маёй акрузе было шмат парушэнняў: разыходжанне лічбаў яўкі, укід бюлетэняў… гэта была проста вайна”.

“У пікетах я часта сустракала людзей, якія былі перакананыя, што я ўжо ў парламенце, што я працую ў Адміністрацыі прэзідэнта. У людзей адчуванне, што ў мяне ўжо ёсць улада і я магу ім дапамагчы”.

“Я лічу, што мы атрымалі палітычную перамогу, бо мы казалі, што вынікам гэтай кампаніі мусіць стаць альтэрнатыва. І яна сёння ёсць — Алена Анісім і Ганна Канапацкая. Гэтыя дэпутаткі могуць стаць рухавіком пераменаў. Таму мы плануем з імі актыўна супрацоўнічаць, як і з іншымі дэпутатамі сённяшняй Палаты прадстаўнікоў”.

“Дзякуючы нашай стратэгіі ўдзелу ў выбарах, актыўнай супрацы з людзьмі, прадстаўлення альтэрнатыўных поглядаў на эканоміку і сацыяльную сферу, мы здолелі адбіць два месцы ў парламенце. Я лічу, што менавіта праца каманды “Гавары праўду” паўплывала на гэта”.

“На прэзідэнцкія выбары 2020 года мы прыйдзем падрыхтаваныя”

“Усім дэмакратычным арганізацыям, партыям, рухам трэба сканцэнтравацца не на штучным аб’яднанні, а на каардынацыі, на супрацоўніцтве вакол важных тэмаў кшталту нейтралітэту і адсутнасці чужых ваенных базаў у Беларусі, будаўніцтва АЭС, закона пра дармаедаў. А потым час пакажа, аб’ядноўвацца пад адным кандыдатам ці ўдзельнічаць у выбарах паасобку”.

“Шмат што залежыць ад таго, як новымі магчымасцямі, новай трыбунай скарыстаюцца Ганна Канапацкая і Алена Анісім і як будзе сябе паводзіць дэмакратычная супольнасць. Я б рэкамендавала актывістам, што называюць іх “кішэннай апазіцыяй”, спыніцца. Гэтыя старыя апазіцыйныя сваркі сёння людзей не турбуюць”.

«Еўрарадыё»

14 сентября 2016

Коментарии

  • вячеслав свизунов15 сентября 2016 #

    Татьяна, здравствуйте!

    Кто – то где – то процентиками побаловался: Вас подпирает Верстак; Вас обошел даже коллега Дмитриев; Вас обыграла Конопацкая; для Вас недостижима Анисим! Чувствуете, как Вас упаковали/разбавили?!

    Почему? Уважают! Уважают, Татьяна! Так и спасибо всем этим! Строго и последовательно Вас выталкивают на президентскую дорогу! Вперед, Татьяна! Ваша цель — Президент №2 в нашей стране!

    Вы — самая умная, самая красивая и самая деловая! Победа придет!

  • Andy Voter16 сентября 2016 #

    «Грошы на рэалізацыю ідэі збудаваць у Віцебску другі ў Беларусі Сафійскі сабор абяцае выдзеліць расейскі «Газпром». І, падобна, да зімы будоўля ўсё ж распачнецца, і да думкі значнай часткі гараджан не прыслухаюцца ні гарадзкія ўлады, ні кіраўніцтва праваслаўнай царквы». — http://www.svaboda.org/a/u-viciebsku-rychtujucca-budavac-safijski-sabor/27994345.html
    «Говори правду», переходите от слов к делу!

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…