+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Класічныя «адпіскі» ад дэпутатаў

3 сакавіка Таццяна Караткевіч накіравала два запыты ў парламенцкую камісію па адукацыі. Яна цікавілася, ці плануюцца ўнесці нейкія змены ў Кодэкс аб адукацыі, а таксама патрабавала аказаць садзеянне ў правядзенні канцэрта Зміцера Вайцюшкевіча, які фактычна апынуўся ў «чорным спісе». Пару дзён таму адна з лідараў «Гавары праўду» атрымала адказ.

кодекс об образовании (1)

Чальцы камісіі паведамілі, што «распрацоўка праекта Закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс аб адукацыі» вядзецца ў Савеце Міністраў», пасля чаго «дакумент паступіць у Палату прадстаўнікоў». А гаварыць, калі ён паступіць у парламент і пачнецца разгляд праекта ў першым чытанні, «заўчасна». З адказу можна зрабіць выснову, што яны нічога не ведаюць пра канкрэтныя змены і самі ініцыятыву ў гэтым пытанні не праяўляюць.

08_vojtjush

Што датычыцца правядзення канцэрта Зміцера Вайцюшкевіча, то «гэта не ў кампетэнцыі ніжняй палаты парламента». Дадаткова ў лісце былі пералічаныя асноўныя паўнамоцтвы Палаты прадстаўнікоў. І хаця такое пытанне парламент сапраўды ня можа вырашаць, відавочна, што ў дэпутатаў няма зацікаўленасці ў гэтым культурным мерапрыемстве. 

Такія вось класічныя адпіскі: шмат фармальных выразаў і ніякай канрэтыкі…

www.zapraudu.info

14 марта 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…