+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Кобрынскі актывіст Алесь Мех: Праверка подпісаў – гэта дзіцячыя гульні

Кобрыньскі актывіст Алесь Мех выказаў сваё стаўленне да ініцыятывы Руху “За свабоду” праверыць подпісы, сабраныя прэтэндэнтамі на прэзідэнцкую пасаду.

Алесь Мех: На мой погляд – усё гэта нейкія дзіцячыя гульні. Гульня і ў вылучэнне Таццяны Караткевіч, і ў праверку подпісаў. У нас няма нічога, сітуацыя патавая. Усё кантралюецца ўладай.

РР: А што дала б праверка подпісаў?

Алесь Мех: Ды нічога не дала б, такое ўражанне, што людзям больш няма чым заняцца. Дзеці, каб бавіць час, пясок перасыпаюць з вядра ў вядро. І дарослыя туды ж. Хіба можна да гэтага сур’ёзна ставіцца?

РР: Чаму, на ваш погляд, асоба Таццяны Караткевіч выклікала ў асяродку апазіцыі такую неадназначную рэакцыю?

Алесь Мех: Я таксама лічу, што яна прызначана на ролю нейкай дэмакратычнай кандыдаткі на выбарах. Напэўна, была стаўка на тое, што на гэтыя выбары пойдзе спадар Някляеў, які будзе прадстаўляць апазіцыю і, такім чынам, легімітызуе выбары. Але ж Някляеў не пагадзіўся на гэтую ролю, а таму на першы план і выйшла Караткевіч.

РР: Але ж за яе на пікетах многія беларусы і на самой справе падпісваліся.

Алесь Мех: Подпісы ставілі за ўсіх. Але нельга падпісвацца за чалавека, якога ніхто не ведае і, які нікога не прадстаўляе. Калі Таццяну Караткевіч нават зарэгіструюць, у яе ж далей ніякіх шанцаў. У яе адна задача – прыняць удзел у выбарах. Асабіста для мяне тут усё відавочна.

Тым часам, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла журналістам, што праверку подпісаў могуць праводзіць толькі тэрытарыяльныя камісіі. Усё астатняе, маўляў, самаўпраўства. ЦВК можа нават звярнуцца ў праваахоўныя органы, каб прыцягнулі да адказнасці тых, хто збіраецца правяраць подпісы.

«Беларускае Радыё Рацыя»

27 августа 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…