+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Леанід Дубаносаў: Падалі скаргу на капітана міліцыі за нетактоўныя паводзіны

Жыхары 10-га мікрараёна горада Мікашэвічы паскардзіліся ў Лунінецкі раённы аддзел міліцыі на капітана міліцыі Басманава за нетактоўныя паводзіны.

Усе пачалося з таго, што праваахоўнік прыехаў для вырашэння канфліктнай сітуацыі, якая паўстала ў суседа актывіста кампаніі “Гавары праўду” Леаніда Дубаносава. Актывіст быў сведкай таго, як яго сусед папярэдзіў жыхара вуліцы за вельмі хуткую язду на аўтамабіле па тэрыторыі, дзе гуляюць дзеці. Такая небяспечная язда для таго была нормай, і парушальнік спакою выклікаў міліцыю.
dscn9542

 

Па словах Леаніда Дубаносава, суседа без разбіральніцтва адразу пацягнулі ў міліцэйскі аўтамабіль. «На пытанне: што здарылася? Ён адказаў: не твая справа. Калі я папрасіў яго прадставіцца, ён адказаў: а хто ты такі? Хаця я яму прадставіўся, што я Леанід Дубаносаў, што я жыхар гэтага мікрараёна, што гэта мой сусед, таму я хацеў бы даведацца, што здарылася, можа патрэбна якая-небудзь дапамога. Калі я сказаў, што буду скардзіцца, ён адказаў: хоць у пракуратуру«, — кажа актывіст «Гавары праўду».

Па словах актывіста, міліцыя, якая існуе на грошы падаткаплацельшчыкаў, павінна паводзіць сябе культурна і абараняць закон і правы грамадзян. У выніку ж суседа Дубаносава аштрафавалі нібыта за лаянку, сведкам якой апынуўся кіроўца міліцэйскай аўтамашыны.

«Беларускае Радыё Рацыя»

7 мая 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…