+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Леанід Дубаносаў зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу

Адзін з прэтэндэнтаў у кандыдаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь ад кампаніі «Гавары праўду» Леанід Дубаносаў з горада Мікашэвічы першым зарэгістраваў у Лунінецкай акруговай выбарчай камісіі №13 сваю ініцыятыўную групу.

Дубоносов

— У камісіі мяне павіншавалі з усмешкай і пажадалі ўдачы, — кажа Леанід Дубаносаў.

Распавёў актывіст «Гавары праўду» і пра сваю ініцыятыўную групу:

— У маёй ініцыятыўнай групе 29 чалавек. Ёсць моладзь, ёсць пенсіянеры, ёсць працуючыя людзі. Працуючыя не пабаяліся ўвайсці ў маю ініцыятыўную групу, бо ўсё ж такі хочуць нейкіх пераменаў і бачаць у выбарах нейкую надзею. У маю ініцыятыўную групу ўвайшла Таццяна Караткевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты, якая на прэзідэнцкіх выбарах атрымала больш за мільён галасоў падтрымкі.

Прынамсі, дзякуючы шматлікім зваротам групы грамадзян пад кіраўніцтвам Леаніда Дубаносава ў Мікашэвічах пачаўся рамонт на некаторых вуліцах. Зараз Леанід намагаецца ўсталявання дадатковых пешаходных пераходаў на вуліцы Цэнтральнай. 

«Радыё Рацыя»

1 июля 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…