+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Ліберальны “Фэйсбук” і рэальная палітыка

На мінулым тыдні рэдакцыя анлайн-часопіса «Ідэя» зрабіла тэст пра беларускую палітыку. Ён атрымаў рэкордную колькасць лайкаў за ўвесь час свайго існавання. Цяпер час распавесці пра метадалогію і зрабіць высновы для беларускіх палітыкаў.

tolia

Як гэта працуе

За кожнае пытанне любая партыя, рух ці асоба атрымоўваюць балы, у канцы яны падсумоўваюцца і найбольш блізкае да вас значэнне высвечваецца як ваш палітычны выбар. Такі прынцып робіць магчымым пагадзіцца з легалізацыяй марыхуаны і атрымаць напрыканцы кансерватыўную БХД. Альбо змяніць некалькі адказаў і пабачыць АГП замест БНФ. Балы розныя, даюцца яны не толькі за згоду альбо нязгоду, але месцамі і за адказ “не ведаю”.

Магчыма, з такой канструкцыяй варта было б даваць дыяграму, наколькі вашыя погляды супадаюць з той ці іншай партыяй/рухам. Мы гэтага не зрабілі, але выправім гэта пасля парламенцкіх выбараў.

Дарэчы, праходзіць тэст, даючы адзін аднолькавы варыянт адказу, не зусім карэктна, бо сказы, з якімі трэба пагаджацца альбо не, маюць рознае значэнне.

“Трэба зменшыць колькасць бясплатных медычных паслугаў да самых базавых, астатняе павінна стаць платным”, азначае, напрыклад, пагадзіцца з платнай медыцынай.

“Кожнаму беларусу мусіць належаць права на бясплатную вышэйшую адукацыю” – пагадзіцца з бясплатнай адукацыяй.

Што атрымалася

Тэст прайшло 2,5 тысячы чалавек, самы лепшы вынік мае ліберальная Аб’яднаная грамадзянская партыя (1092) і канструктыўная “Гавары праўду” (665).

Поспех АГП крыецца ў іх класічнай ліберальнай праграме, якая проста аказалася бліжэй чытачам “Ідэі”. “ГП” ж мае месцамі ліберальныя пастулаты, месцамі сацыял-дэмакратычныя ідэі ці проста прагматычнае бачанне палітычнай дзейнасці. Але мае. Робячы тэст, мы сутыкнуліся з тым, што не ўсе палітыкі і партыі маюць акрэсленыя пазіцыі ў шмат якіх пытаннях. Яны кажуць пра рэжым, люстрацыю, байкот/удзел, але маўчаць пра АЭС, пенсійную рэформу ці стаўленне да замежных інвестыцыяў. “Гавары праўду” набрала больш балаў, бо ў іх ёсць адказы на гэтыя пытанні.

У адрозненні ад АГП з адасобленай ідэалогіяй, некаторыя партыі маюць блізнятаў, якія не далі ім шмат набраць.

Напрыклад, БНФ набраў 2,5 %, бо мае двух ідэалагічных блізнятаў – адну партыю з прыстаўках КХП і рух “За свабоду”. Сумарна тры гэтыя арганізацыі маюць 7 %. Гэта столькі ж, колькі і БХД з даволі кансерватыўным падыходам – яны таксама набіралі балы там, дзе набіралі БНФ-ы, рух “За свабоду” і часамі “Малады фронт” (4,6 %)

Што атрымалася з сацыял-дэмакратамі? Статкевіч-палітык не выказваецца ў многіх пытаннях, як і Ірына Вештард, а іх сацыял-дэмакратычныя пастулаты маюць і іншыя партыі/рухі з большай колькасцю акрэсленых пазіцыяў. Таму апошнія І набіраюць больш балаў у выніку.

Каб падсумаваць вынікі нашага «галасавання», мы ўявілі, што было б, калі б 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў размяркоўваліся з дапамогай прапарцыйнай сістэмы, а людзі галасавалі за партыйныя спісы. Мы ўстанавілі парог у 3 % і выкарысталі сістэму Д’Ондта, якая размяркоўвае галасы на карысць тых, за каго галасалі найбольш. Гэтак лічаць галасы ў Польшчы, Даніі ці Чэхіі. І вось што выйшла.

Беларуская Палата прадстаўнікоў паводле нашага тэста

«Ідэя»

20 августа 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…