+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Лунінецкая райарганізацыя БСДП і актывісты «Гавары праўду» дабілася рамонту дарогі ў Мікашэвічах

скачанные файлы (2)

У пачатку ліпеня ў горадзе Мікашэвічы па вуліцы Меліяратыўная быў зроблены рамонт дарожнага пакрыцця вуліцы Меліяратыўная. Новае асфальтавае пакрыцце атрымала таксама дваравая тэрыторыя шматпавярховага дома №10 па гэтай вуліцы.

“Дзякуючы сумесным намаганням нашай арганізацыі і жыхароў горада мы дасягнулі добраўпарадкавання вуліцы і дваровай тэрыторыі” – распавядае страшыня Лунінецкай раённай арганізацыі БСДП Віталь Каліноўскі.

Сябры Беларуская сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) і актывісты кампаніі “Гавары праўду” амаль два гады дапамагаюць жыхарам горада Мікашэвічы вырашаць мясцовыя сацыяльныя і жыллёва-камунальныя праблемы, на якія уладам не заўсёды хапае часу звярнуць увагу.

Партыйныя і грамадскія актывісты неаднаразова збіралі дзесяткі подпісаў грамадзян, накіроўвалі свае прапановы і скаргі органам улады для вырашэнне праблем жыхароў горада. Дзякуючы настойлівасці жыхароў горада Мікашэвічы, сябраў Лунінецкай раённай арганізацыі БСДП і актывістаў «Гавары праўду» шэраг праблем ужо было вырашана.

скачанные файлы (1)

Прэс-служба Лунінецкай раённай арганізацыі БСДП

14 июля 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…