+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Магілёў: на адным з пікетаў збор подпісаў за Таццяну Караткевіч быў сарваны

16 жніўня Таццяна Караткевіч наведала Магілёў і прыняла ўдзел у трох пікетах па зборы подпісаў: ля Віленскага рынку, побач з абласным Домам культуры і насупраць гандлёвага цэнтра Е-Сіці

11870825_893405587371794_5111282223768627321_n

Калі апошнія два пікеты адбыліся без інцыдэнтаў, на пікеце ля Віленскага рынку збор подпісаў быў сарваны міліцыяй.

Актывіст партыі БНФ і сябра ініцыятыўнай групы Таццяны Караткевіч Аляксандр Шаўцоў зьбіраў подпісы пад бел-чырвона-белым сьцягам разам са старшынёй партыйнай арганізацыі Валянціны Шчэтнікавай. Потым да іх пад’ехалі трое супрацоўнікаў АМАПу. Яны спрабавалі забраць сьцяг, але актывіст бараніў сымбаль. Урэшце ў пастарунак забралі і яго, і сьцяг.

Валянціну Шчэтнікаву затрымалі неўзабаве пасьля Шаўцова, але да пастарунку не давезьлі. Як яна апавядае, пасьля спраўджваньня ў машыне дакумэнтаў і тэлефонных перамоваў міліцыянтаў са сваім начальствам яе вярнулі на тое ж месца, зь якога забралі. Людзі, заяўляе актывістка, пасьля інцыдэнту зь міліцыяй далёка абыходзілі пікет. Паводле Шчэтнікавай, калі яна даводзіла міліцыянтам, што мае законнае права выстаўляць пікет, бо праходзіць перадвыбарчая кампанія, тыя не разумелі, пра што ідзе гаворка.

У пастарунак вызваляць Шаўцова прыехала сама вылучэнка на прэзыдэнцтва Тацяна Караткевіч. Сабралася нямала і журналістаў:

«Атрымліваецца, што АМАП, які разьяжджае на джыпе па гародзе, вырашыў, што можа без усялякай нагоды забраць чалавека і сарваць сьцяг. Яны патлумачылі, што ім гэта трэба было зрабіць, каб выявіць асобу. Гэта цалкам іхняя ініцыятыва. Капітан міліцыі мне сказаў, што няма падставаў затрымліваць Шаўцова і не было, каб здымаць сьцяг. Спадзяюся, што ў гэтым горадзе больш ня будзе такіх выпадкаў. Гэта дужа не прыемна. Такая сытуацыя ўпершыню здарылася, калі гэтак паводзяць сябе супрацоўнікі міліцыі», — сказала спадарыня Караткевіч.

Нарэшце Шаўцоў быў вызвалены, яму аддалі і сцяг. Тым не менш збор подпісаў ля Віленскага рынку болей не працягваўся і такім чынам быў сарваны.

Шаўцоў сцвярджае, што яго завезьлі ў пастарунак, бо ён наважыўся запытаць, на якой падставе яны забіраюць бел-чырвона-белы сьцяг. На думку актывіста, затрыманьне было міліцэйскай правакацыяй.

«Гэта была правакацыя супраць нашага пікету. Яны прыехалі з уключанай мігалкай. Выскачылі з машыны, нібы быў захоп банка і адразу кінуліся зрываць сьцяг, — сказаў Аляксандар Шаўцоў. — Калі я запытаў у іх, на якой падставе яны зрываюць сьцяг, то мне сказалі: пройдзем з намі і мы патлумачым».

958494E8-CA27-4BD6-8D92-B60707020E9E_w640_r1_s

«У машыне зьневажалі, акцэнтуючы ўвагу на маю прыналежнасьць да БНФ. Дапытваліся, што мы тут робім? Націскалі, што мы хочам утварыць у Беларусі тое, што ва Ўкраіне. У пастарунку загадалі зьняць кашулю і нагавіцы да калена. Аглядалі, відаць, шукалі нейкія татуіроўкі. Гэтак зьдзекаваліся зь мяне, нічога не тлумачылі. Суняліся міліцыянты, калі прыехаў іх начальнік», — даводзіў актывіст.

У сваю чаргу Таццяна Караткевіч не пагадзілася, што прычынай для затрыманьня сяброў ейнай ініцыятыўнай групы маглі стаць дзеяньні ўлады. Яна падкрэсьліла, што на сустрэчу зь ёй прыходзілі ў тым ліку і чыноўнікі, і канфліктаў не было.

«Тое, што адбылося ў Магілёве, безумоўна, адаб’ецца на іміджы супрацоўнікаў міліцыі», — зазначыла яна.

«Бел-чырвона-белы сьцяг, зразумела, прыцягвае ўвагу, — дадала прэтэндэнтка на пасаду прэзыдэнта. — Калі сёньняшні інцыдэнт адбыўся з ініцыятывы ўлады, то такія дзеяньні мусяць быць сыстэмнымі. У мяне будуць сустрэчы ў Бялынічах і Шклове, паглядзім, якая там будзе рэакцыя. Пакуль жа супрацоўнікі магілёўскай міліцыі за свае дзеяньні выбачаліся».

У сваю чаргу, у міліцыі паведамілі, што Шаўцоў не парушаў грамадскага парадку. Прычыну затрымання патлумачылі наступным чынам: «Затрымалі для высвятлення асобы, бо стаяў са сцягам без дакументаў».

Тацяна Караткевіч зазначыла, што інцыдэнт у Магілёве не пакіне без увагі.

«Радыё Свабода»

16 августа 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…