+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Маленькія перамогі каманды Ягора Левачова

У мінулыя выходныя каманда Ягора Левачова – самага маладога прэтэндэнта ад “Гавары праўду” — вяла актыўную агітацыю ў Лепельскай выбарчай акрузе.

Левачев1

3 верасня яны працавалі ў Бешанковічах – з раніцы і да вечара ў горадзе на пікеце, а ўвечары адбылася сустрэча ў актавай залі.

Кажа кіраўнік штаба Ягора Зьміцер Валадзько:

-Што мяне да гэтуль здзіўляе? Лічба ў 6.000 чалавек (колькасць выбаршчыкаў у Бешанковічах – аўт.) не падаецца мне маленькай, але пра Ягора ведаюць усе і ўсе кажуць, што абавязкова будуць за яго галасаваць. Ім не патрэбны ні буклеты з біяграфіяй і праграмай, ні календарыкі. Яны даўно вызначыліся. Большасць разумее, як ідзе падлік галасоў, але шчыра жадаюць нашай камандзе найлепшага. Гарадскі пасёлак не вялікі, канешне, таму ўсе ведаюць тых людзей, якія сядзяць у выбарчых камісіях з 1996 года. Распавялі нам вялікую колькасць гісторый, як «робяцца» выбары ў Бешанковічах. Але мы ўпэўненыя, што Бешанковічы пойдуць на выбары і пойдуць 11 верасня. За ўвесь дзень толькі 2 чалавека нам сказалі, што не пойдуць на гэты «лахатрон». Усе перадаюць прывітанне Таццяне Караткевіч і здзіўляюцца вынікам выбараў 2015 года. Нават знаходзяцца людзі, якія кажуць: я пайду на мясцовыя выбары ў дэпутаты. А гэта ўжо маленькая перамога.

Адзін мужчына распавёў пра сваю статыстыку. Ён правёў асабістае апытанне ўжо пасля выбараў: з чатырох дамоў толькі 3 чалавекі прагаласавалі за Лукашэнку, 1 — за Ўлаховіча, а ўсе астатнія — за Таццяну Караткевіч.

Па дзіўнай традыцыі перад сустрэчай з выбаршчыкамі пайшоў дождж. На мерапрыемстве было толькі некалькі чалавек, але яны вельмі хацелі асабіста паразмаўляць з маладым кандыдатам.

-Атмасфера была вельмі цёплай, такое я ўбачыў упершыню, — адзначыў Зьміцер Валадзько.

А падчас агітацыі ў Новалукомлі каманда Ягора Левачова, магчыма, выратавала жыццё не адной сям’і. Бо Ягор і Зьміцер клеілі ўлетку на стэнд насупраць дома нумар 25 па вул. Наберажнай і выявілі ўцечку газа. Яны выклікалі аварыйную службу 104.

Левачев2

-Працуюць яны аператыўна: хутка прыехалі, папрасілі мяне падзяжурыць, каб ніхто побач не запаліў. Вось такім чынам наша сенняшняя агітацыя выратавала цэлы пад’езд у шматкватэрным доме. І гэта таксама наша маленькая перамога! – кажа Ягор Левачоў.

Андрэй Ігнатовіч, www.zapraudu.info

5 сентября 2016

Коментарии

  • Иван Иванов7 сентября 2016 #

    а вот полезности от агитации я что-то не увидел. запах газа только Левачев способен уловить? с такими «перамогами» в детский садик надо. а вот на улицу действительно скоро страшно будет выйти — выйдешь, а тебе листовку Левачева прямо на лоб приклеют.

    • Андрей Горлов7 сентября 2016 #

      Уловить-то может каждый, но почему-то отреагировал на него только Егор. А дом-то ведь многоквартирный, наверняка много людей ходило. И часто так бывает, что на такие, казалось бы, очевидные вещи люди не реагируют, не делают элементарного — уведомить соответствующие инстанции. И в результате все приводит к большим бедам

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…