+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Міліцыю цікавіць, як адсвяткавалі Дзень Волі ў Берасці

Прадстаўнікоў праваахоўных органаў у Берасці цікавіць, чым займаўся 25 сакавіка на Дзень Волі актывiст Ігар Маслоўскі.

 

VLUU L110, M110  / Samsung L110, M110

З гэтай нагоды ён быў выкліканы ў апорны пункт для дачы тлумачэнняў. Больш за ўсё іх цікавіў распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў „За наш горад”, распавёў палітык:

— Мяне запрасіў участковы міліцыянт, запрасіў у апорны пункт па вуліцы Савецкай. Ён адразу патлумачыў, што трэба будзе даць тлумачэнні наконт распаўсюду інфармацыйных матэрыялаў Дзень Волі ў Берасці. Я туды прыйшоў і даў тлумачэнні, што мы ў гэты дзень грамадскі парадак не парушалі, што дзейнічалі ў адпаведнасці з заканадаўствам, што мы распаўсюджвалі нашы інфармацыйныя матэрыялы.

25 сакавіка берасцейскія прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) разам з актывістамі кампаніі „Гавары праўду” ушанавалі памяць палітычнага і навуковага дзеяча БССР Аляксандра Цвікевіча. Яны раздалі на цэнтральных вуліцах Берасця і каля Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна бюлетэнь „За наш горад”, які быў прысвечаны лёсу дзеяча і яго ўнёску ў беларускую гісторыю.

«Беларускае Радыё Рацыя«, Берасце

6 апреля 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…