+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

“Можна сказаць, што пачалася дыскусія па актуальных эканамічных пытаннях”

Падчас сутсрэч са старшынямі паралменцкіх камісій лідары “Гавары праўду” не толькі абмеркавалі вострыя сацыяльна-эканамічныя пытанні, але і перадалі свае прапановы па ім.

Будильники4

Камісія па эканамічнай палітыцы разгледзела гэтыя прапановы і на гэтым тыдні даслала адказ.

Дэпутаты лічаць, што пенсія не можа складаць 75% ад сярэдняга заробку па краіне, як прапаноўвае “Гавары праўду”. Гэта абгрунтоўваецца “цяперашнімі ўмовамі, калі колькасць працаздольнага насельніцтва памяншаецца, а пенсіянераў павялічваецца”. Пры гэтым “у пенсійным фондзе няма запасу, які дазволіў бы істотна павысіць памеры пенсій ці ж рэальна ўтрымліваць іх”.

Варта адзначыць, што ў “Гавары праўду”, есць прапановы, як можна знайсці сродкі для павелічэнне пенсій: напрыклад, скараціць падтрымку хранічна стратным прадпрыемствам, а таксама апарат чыноўнікаў ды ідэолагаў.

Таксама няма магчымасці ўвесці мараторый на павышэнне камунальных тарыфаў. Кошты на іх “складаюцца пад уздзеяннем попыту і прапаноў ва ўмовах свабоднай канкурэнцыі”. І хаця згодна з артыкулам 7 адпаведнага закона да іх прымяняецца рёгуляванне, “суб’ектам гаспадарання павінна забяспечвацца пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат і атрыманне дадатковага прыбытку”.

У адказе камісія па эканамічнай палітыцы адзначыла, што прапанова “Гавары праўду” аб давядзенні дапамогі па беспрацоўі да памеру бюджэту пражытковага мініммуму “абмяркоўваецца досыць шырока”. Нават вядзецца рапспрацоўка адпаведнага нарматыўнага прававога акта. Але “мерапрыемствы па забеспячэнні занятасці насельніцтва фінансуюцца толькі са сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва”. Таму для павелічэння дапамогі па беспрацоўі “спатрэбіцца дадатковае фінансаванне з рэспубліканскага бюджэту”.

“Гавары праўду”, у сваю чаргу, лічыць, што, напрыклад, працаўнікам хранічна стратных прадпрыемстваў, якія практычна фінансуюцца за бюджэтныя сродкі, прасцей выплочваць дапамогу па беспрацоўі, а не мізэрны заробак.

Яшчэ адно важнае пытанне, якое ўздымала кампанія, — гэта прыцягненне інвестыцый у эканоміку і абарона правоў уласнасці інвестараў. Па словах дэпутатаў, “абарона ўласнасці гарантуецца Канстытуцыяй, а прававыя асновы інвестыцый рэгулююцца адпавеным законам”.

Каментарый ад “Гавары праўду”:

— З аднаго боку, можна сказаць, што пачалася дыскусія па актуальных эканамічных пытаннях. Акрамя таго, камісія чакае нашыя канкрэтныя прпановы па паляпшэнні інвестыцыйнага заканадаўства. А гэта сведчыць аб даверы да “Гавары праўду” як альтэрнатыўнай сіле, якую падтрымлівае значная частка грамадства, і гатоўнасці да дыялогу.

З другога боку, адказы камісіі далі зразумець, што дэпутаты падтрымлівабць дзяржаўную палітыку і не ўносяць уласныя, альтэрнатыўныя прапановы. Мы не згодныя з такім падыходам, — асабліва ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага крызісу, — і будзем дамагацца далейшага дыялогу з мэтай мірных пераменаў.

Андрэй Ігнатовіч, www.zapraudu.info

28 апреля 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…