+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

На прэзідэнцкіх выбарах партыя БНФ падтрымае толькі Таццяну Караткевіч

30 траўня удзельнікі пасяджэння Сойму БНФ заявілі, што праца на іншага кандыдата будзе разглядацца як парушэнне партыйнай дысцыпліны і партыйных прынцыпаў. Лідар партыі Аляксей Янукевіч нагадаў: «БНФ дзеля захавання кааліцыі „Народны рэфэрэндум” адмовілася ад вылучэння ўласнага кандыдата і падтрымала Таццяну Караткевіч з грамадзянскай кампаніі „Гавары праўду”. Гэта няпростае рашэнне, але ў цяперашняй сітуацыі трэба было ісці на кампраміс».

Па словах намесніка старшыні партыі Рыгор Кастусёў, сярод іншых пытанняў будзе разгледжана падрыхтоўка да будучай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі: У асноўным партыя займаецца падрыхтоўкай да прэзідэнцкай кампаніі, наступнай парламенцкай кампаніі. Партыя БНФ прыняла рашэнне падтрымаць Караткевіч, і зараз у гэтым накірунку мы працуем. У той жа час адбудзецца пасяджэнне чарговае Сойма, дзе будуць прынятыя рашэнні адносна будучай выбарчай кампаніі».

На думку спадара Янукевіча, Тацяна Караткевіч мае найбольшыя шанцы з усіх апазыцыйных кандыдатаў сабраць 100 тысяч подпісаў грамадзян Беларусі і такім чынам вылучыцца кандыдатам на прэзыдэнта. Між тым выступоўцы з рэгіёнаў адзначалі: чым далей ад Менску, тым цяжэй пераканаць шэраговых сяброў партыі працаваць на Таццяну Караткевіч. Многія з іх, хто чытаў розныя інтэрв’ю прэтэндэнткі на прэзідэнта, кажуць, што яе праграма гэта — „цімураўшчына” і „сацыяльшчына”. А вось палітычныя арыенціры кандыдаткі выглядаюць цмяна і невыразна. На гэта партыйныя кіраўнікі сказалі, што будуць спецыяльна езьдзіць па рэгіёнах і тлумачыць актыву, што погляды Караткевіч цалкам супадаюць з шасьцю асноўнымі тэзамі «Народнага рэфэрэндуму», якія не пярэчаць падыходам партыі БНФ. Пры гэтым праграма кандыдаткі яшчэ толькі распрацоўваецца. 

Узнялі на пасяджэнні пытанне і пра стаўленне да стварэння ініцыятыўнай групы палітвязня Мікалая Статкевіча. Высветлілася, што намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў даў згоду увайсці ў гэтую групу, а сябра Сойму Юрась Чавусаў ужо і запісаўся ў яе. Кіраўніцтва партыі ня верыць, што палітвязьня афіцыйна зарэгіструюць кандыдатам на прэзыдэнта і што ягоная выбарчая кампанія стане паўнавартаснай. Але асноўныя мэты ініцыятыўнай групы — падтрымаць Міколу Статкевіча, яшчэ раз зьвярнуць увагу на ягоны лёс і праявіць салідарнасьць зь ім.

«Радыё Свабода»

30 мая 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…