+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

На сустрэчу з Караткевіч у Гародні прыйшло каля 300 чалавек

Сярод прысутных былі людзі рознага ўзросту, як навучэнцы каледжаў, так і ветэраны з медалямі.

Таццяна Караткевіч прадставіла прысутным сваю праграму. Давераная асоба кандытата ў прэзідэнты Сяргей Вазьняк быў мадэратарам сустрэчы, на якой задаваліся самыя розныя пытанні. Напрыклад, гарадзенцаў цікавіла як Таццяна Караткевіч ставіцца да расейскай вайсковай базы ў Беларусі, ці будзе люстрацыя для чыноўнікаў, калі Таццяна стане прэзідэнтам.

Гродно-29-09-2

Тацяна Караткевіч пракаментавала сустрэчу з гарадзенцамі наступнымі словамі:

– Пытанні, з якім звяртаюцца да мяне людзі, калі мы прыходзім на сустрэчу, а прыходзяць 50-100 чалавек, яны азіраюцца і кажуць, нешта нас няшмат. Дык вось я хачу вас запэўніць, тых людзей, якія сёння хочуць зменаў, хочуць лепшай будучыні для сябе і сваіх сем’яў – шмат. Прашу вас у гэта паверыць, таму што гэтаму ёсць доказы. Таму што сёння вы на сустрэчы. Сёння вялікую ролю граюць СМІ, сацыяльныя сеткі.

Каб сабраць людзей на гэту сустрэчу былі задзейнічаны гарадзенскія СМІ, блогі, а прадстаўнікі каманды Караткевіч у Гародні запрашалі людзей на спатканне праз улёткі — запрашэнні, якія яны распаўсюдзілі ў гарадскім раёне Дзевятоўка. Прадстаўнікі каманды Караткевіч лічаць, што сустрэча ў Гародне з’яўляецца рэкорднай па колькасці наведвальнікаў за час паездкі па Гарадзеншчыне ці нават па краіне. Падобныя мерапрыемствы ўжо адбыліся ў Наваградку і Дзятлаве, Бярозаўцы, Лідзе ды Слоніме. 30 верасня Тацяну Караткевіч чакае Ваўкавыск.

«Беларускае Радыё Рацыя»

30 сентября 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…