+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Падлік галасоў на наступных выбарах пойдзе па-новаму?

vybory_ermoshina_cik_12102015_tutby_brush_phsl_img_03

На наступных выбарах камісіі будуць абавязаныя лічыць бюлетэні на вачах у назіральнікаў. Гэта паабяцала старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.

Будзе распрацавана адмысловая схема размяшчэння сябраў выбарчых камісіяў пры падліку бюлетэняў, каб гэты працэс быў бачны назіральнікам. Схема будзе гатовая да наступных парламенцкіх выбараў.

„Трэба падлічваць усе бюлетэні на адным баку стала. Не акружаючы стол, як мы гэта бачылі”, — заявіла Ярмошына.

Адной з асноўных прэтэнзіяў назіральнікаў за выбарамі ў Беларусі ад АБСЕ, а таксама нацыянальных назіральнікаў ад кампаніі «Права выбару», застаецца непразрыстасць падліку галасоў. 

Варта адзначыць, што назіральнікі ад кампаніі «Права выбару» неаднаразова падавалі ва ўчастковыя камісіі прапановы аб падліку галасоў, якія прадугледжвалі магчымасць для назіральнікаў і сябраў каміссіі бачыць кожны бюлетэнь. Але падчас цяперашняй выбарчай кампаніі падлік галасоў па прапанаванай сістэме праходзіў толькі на некалькіх выбарчых участках у Менску і Менскай вобласці.

«Беларускае Радыё Рацыя»

20 октября 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…