+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Памёр Алесь Шутаў, аршанскі каардынатар «Гавары праўду»

Shutov_AlesУ ноч з аўторка на сераду ў шпіталі памёр аршанскі каардынатар «Гавары праўду» Алесь Шутаў. У шпіталь ён трапіў з дыягназам «запаленне лёгкіх».

Алесь стаў у шэрагі «Гавары праўду» ад пачатку заснавання кампаніі, двойчы прайшоў з ёй прэзідэнцкія і парламенцкія выбары, а таксама мясцовыя ў 2014 годзе.

Ён быў чалавекам, які разам са сваімі таварышамі па-сапраўднаму ўмеў працаваць у кааліцыі. Лідары партый і арганізацый, што прыязджалі ў Оршу, заўсёды бачылі перад сабой каманду, якая не сварылася праз розную партыйную прыналежнаць яе чальцаў і таго ж патрабавала ад функцыянераў з Мінска.

Ад нас пайшоў дэмакрат з вялікай літары, арганізатар і натхняльнік шматлікіх ініцыятыў у Аршанскім раёне, вядомы на ўвесь горад рэпетытар па хіміі, добры чалавек і душэўны сябар.

Камандзе «Гавары праўду» будзе не хапаць цябе, дарагі Алесь!

Нашыя спачуванні родным і блізкім памерлага.

5 октября 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…