+375 17 209-48-04

+375 25 512-05-97

info@zapraudu.info

Партыя БНФ падтрымае на выбарах Таццяну Караткевіч

Такое рашэнне 3 красавіка прыняла Палітычная камісія Партыі БНФ.

-Галоўная мэта – захаваць адзінства. Партыя БНФ заўсёды імкнулася праяўляць палітычную адказнасць – менавіта гэта мы праявілі і зараз. Калі не ўдасца дамовіцца наконт адзінага кандыдата ў прэзўіэднты нават колам суб’ектаў “Народнага рэферендуму”, гэта стане фіяскам не толькі “Народнага рэферэндуму”, але і ўсіх дэмакратычных сілаў. Дапусціць гэтага мы не можам, – заявіў Беларускай праўдзе старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Рашэнне Палітычнага камітэта падлягае ратыфікацыі Соймам Партыі БНФ, які проййдзе ў Мінску 25 красавіка.

Сёння, 3 красавіка, адбылося пашыранае пасяджэнне палітычнай камісіі Партыі БНФ з удзелам кіраўнікоў рэгіянальных арганізацыяў партыі. На пасяджэнні было разгледжанае пытанне пра ўдзел Партыі БНФ у кампаніі выбараў прэзідэнта, якія маюць адбыцца ў 2015 годзе.

” Беручы пад увагу неабходнасць захавання адзінства дэмакратычных сілаў Беларусі,

Грунтуючыся на дасягненнях грамадскай ініцыятывы “Народны рэферэндум”,

Кіруючыся неабходнасцю прадухілення магчымых крамлёўскіх сцэнароў у часе выбарчай кампаніі 2015 году, якія могуць несці пагрозу незалежнасці нашай краіны,

Палітычная камісія Партыі БНФ прыняла рашэнне:

падтрымаць у якасці супольнага кандыдата на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад ініцыятывы “Народны рэферэндум” спадарыню Таццяну Караткевіч.

У выкананьне рашэнняў сакавіцкага Сойму Партыі БНФ, падтрымка кандыдата ад “Народнага рэферэндуму” з боку Беларускага Народнага Фронту будзе абумоўленая прынцыпамі абароны незалежнасці ды нейтральнасці Беларусі.

Падтрыманы Партыяй БНФ кандыдат мусіць выступаць за вяртанне ў якасці дзяржаўных сімвалаў Беларусі бела-чырвона-белага сцяга і гербу “Пагоня”.

У часе палітычнай кампаніі і правядзення перадвыбарчай агітацыі, Партыя БНФ будзе канцэнтравацца на пытаннях абароны незалежнасці і рэалізацыі праграмных палажэнняў Беларускага Народнага Фронту.

Гэтае рашэнне пашыранага пасяджэння палітычнай камісіі Партыі БНФ падлягае зацвярджэнню на красавіцкім Сойме Партыі БНФ, які прызначаны на 25 красавіка”, – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Партыі БНФ.

Аляксей Янукевіч адзначыў, што з суб’ектаў “Народнага рэферэндуму” засталося вызначыцца толькі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). “На паседжаннях Рады НР прадстаўнікі “гавары праўду” даўно прапаноўвалі кандыдатуру Таццяны Караткевіч. 1 красавіка рух “За свабоду” вырашыў адмовіцца ад удзелу ў прэзідэнцкай кампаніі – рашэнне хоць і прагназаванае, але не зусім чаканае. Апошняе слова засталося за БСДП (Грамада)”, – адзначыў старшыня Партыі БНФ.

Таццяна Караткевіч падзякавала Партыі БНФ за падтрымку. Актывістка адзначыла, што “Гавары праўду” пакуль не прыняла афіцыйнае рашэнне пра вылучэнне свайго кандыдата ў прэзідэнты – чакае вердыкту БСДП (Грамада). “Я рашуча настроеная на барацьбу і рыхтуюся стаць дастойным кандыдатам. Пакуль я толькі прэтэнэднтка. Самае важнае, што ў дзінага кандыдата ад “Народнага рэферэндума” будзе магчымасць прадстаўляць 100 тысяч грамадзян, якія выступаюць за мірныя перамены. Галоўнае – не хто, а дзеля чаго”, – адзначыла Таццяна Караткевіч у інтэрв’ю Беларускай праўдзе.

Як вядома, 1 красавіка рух “За свабоду” адмовіўся вылучаць свайго кандыдата і падтрымліваць іншых на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года.

У “Народны рэферэндум” уваходзяць кампанія “Гавары праўду”, рух “За свабоду”, Партыя БНФ і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).

«Беларуская праўда«

 

3 апреля 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

Войти с помощью: 
 
А также…